Палітвязень i журналіст Aндрэй Аляксандраў стаў лаўрэатам Free Media Awards 2026. Прэмію яму прысудзілі за шматгадовую працу ў незалежнай журналістыцы, у тым ліку ў БелаПАН і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Аляксандрава затрымалі ў студзені 2021 года, а ў 2022-м асудзілі на 14 гадоў калоніі. Цяпер ён знаходзіцца ў калоніі №1 у Наваполацку.