Коўла і Ціханоўскага дасталі, а кватэрнае пытанне сапсавала мінчукоў. Абмяркоўваем важныя тэмы і падзеі ў эканоміцы і ў палітыцы Беларусі і свету ў стрыме з Аляксандрам Кныровічам З'яўленне іпатэкі пад 1% — бадай што самая гучная падзея ў беларускай эканоміцы ў жніўні. І гучыць яна прыгожа. Няўжо кватэры нарэшце стануць даступнымі? Няўжо маладыя сем'і цяпер могуць разлічваць на ўласнае жыллё — а значыць, і дзяцей можна планаваць? Разбіраемся ў пытанні (а заадно параўноўваем даступнасць жылля ў Мінску і ў Вільні) з блогерам Аляксандрам Кныровічам. Таксама пагаворым пра палітыку: спецпасланнік Трампа незадаволены беларусамі, а Сяргей Ціханоўскі замест таго, каб наносіць рашучы ўдар па рэжыме, пайшоў вайной на незалежныя медыі. Што адбываецца? Ды яшчэ і ўборачная заканчваецца. Лукашэнка вярнуўся з палёў у камфортны кабінет, а па заводах замест яго сёння ездзіць прэм'ер Аляксандр Турчын. Пра ўсё гэта ў сённяшнім стрыме: https://www.youtube.com/watch?v=ZDZq2ILeS30