Мінздароўя назвала прычыны рэзкага росту шаленства жывёл у Беларусі. За першае паўгоддзе колькасць выпадкаў вырасла ў 1,8 раза. Гэта звязана з недастатковым узроўнем імунізацыі дзікіх жывёл, якая ў бягучым годзе арганізавана толькі на асобных тэрыторыях краіны. Таксама сярод прычын ведамства называе парушэнні ўмоў утрымання сельскагаспадарчых жывёл — адсутнасць суцэльнага агароджвання месцаў іх утрымання і выпасу.