Першы складны iPhone паказалі за тыдзень да прэзентацыі. І карыстальнікі ўжо незадаволеныя. Тэхнаблогер Unbox Therapy паказаў макет першага складанага iPhone, які атрымаў ад ананімнай крыніцы з Кітая. Паводле блогера, гэтая крыніца ўжо некалькі гадоў дасылае яму макеты будучых прылад Apple — і раней яны ў выніку цалкам супадалі з серыйнымі мадэлямі. Таму паказаны смартфон можа быць вельмі блізкі да таго, што Apple прадставіць афіцыйна. Але гледачоў ужо збянтэжылі прыкметная складка пасярэдзіне экрана і масіўны шарнір. Некаторым не спадабаліся і прапорцыі тэлефона ў складзеным выглядзе. Прэзентацыя Apple адбудзецца 9 верасня: акрамя новых iPhone, чакаюцца Apple Watch Series 12, Apple Watch Ultra 4 і AirPods 5.