Літва цяпер не бачыць росту ваеннай пагрозы з боку Беларусі. Пра гэта заявіў галоўны дарадца прэзідэнта Літвы Дэйвідас Матулёніс. Заява прагучала пасля слоў Святланы Ціханоўскай. Напярэдадні яна заявіла, што ў Беларусі будуецца новая ваенная інфраструктура, у тым ліку каля межаў з ЕС. На яе думку, гэта можа сведчыць пра падрыхтоўку да магчымай эскалацыі.