Спецслужбы і прапаганда Лукашэнкі змогуць выкарыстаць вяртанне Анджэя Пачобута ў Беларусь? Запыталі пра гэта польскага палітолага Каміля Клысіньскага. Глядзіце эфір цалкам: https://www.youtube.com/watch?v=et_ZVDcEOLg
Еўрарадыё | Еврорадио ✔
Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: TikTok: tiktok.com/@euroradio FB: facebook.com/euroradio.fm Instagram: instagram.com/euroradio
-
-
Telegram doesn't show this post on the web. Open it in Telegram to see it.
-
У ChatGPT, Claude, Gemini і Grok адначасова адбыўся збой. Праблема закранула яшчэ шэраг ШІ-сэрвісаў. Але ў Беларусі гэтая праблема не заўважная, бо большасць заходніх ШІ не працуе з беларускіх айпі-адрасоў. Вось якія альтэрнатывы папулярных ШІ-ботаў застаюцца беларусам.
-
edited
Большасць беларусаў, якія ваююць на баку Расіі, служыць у “мясных палках”. А палове з тых, хто пайшоў у расійскую армію, больш за 40. Некалькім дзясяткам беларусаў, якія пайшлі на расійскі кантракт, каля 20 гадоў ці нават менш. @euroradio зрабіла аналіз вядомых даных пра беларусаў у арміі РФ — хто гэтыя людзі, у якіх падраздзяленнях служаць і г.д. Тэкст і інфаграфіка — па спасылцы: https://euroradio.fm/bolshasc-belarusau-yakiya-vayuyuc-na-baku-rasii-sluzhyc-u-myasnykh-palkakh А тут можна паглядзець без VPN
-
Польшча выступае за больш жорсткія абмежаванні выдачы шэнгенаў грамадзянам Расіі. Пра гэта кіраўнік польскага МЗС Радаслаў Сікорскі заявіў падчас сустрэчы са сваімі калегамі з Германіі і Францыі. "Урэшце, Расія спрабуе разбурыць ЕС знутры, і ёй нельга дазваляць карыстацца прывілеямі свабоднага перамяшчэння", — сказаў Сікорскі. Кіраўнік польскага МЗС патлумачыў, што такіх мер патрабуе нядаўняя хваля гібрыдных атак па ўсёй Еўропе, арганізаваных Расіяй.
-
Беларусь пры жаданні (ці неабходнасці) можа ўскладніць для Расіі атакі Кіева дронамі. Але ёсць нюанс. Для гэтага, хутчэй за ўсё, прыйдзецца пакінуць без сувязі памежжа Гомельшчыны. “[Лукашэнка] можа выключыць і тое [рэтранслятары], і другое [вышкі мабільнай сувязі]. Тэхнічна гэта магчыма. У выпадку з рэтранслятарамі трэба разумець, хто іх кантралюе і чыё гэта абсталяванне. Пытанне тут не тэхнічнае, а палітычнае. Калі рэтранслятары належаць [Расіі], гэтае рашэнне запатрабуе палітычнай згоды <...> альбо гатоўнасці бульбафюрэра ўступіць з ёй у канфлікт”. https://euroradio.fm/belarus-mozha-uskladnic-dlya-rasii-ataki-kieva-dronami-ale-yosc-nyuans Спасылка, якая працуе без VPN
-
Савецкі раён Мінска выдаткаваў больш за 43 тысячы рублёў на дзяржаўныя сцягі. За гэтыя грошы плануюць набыць крыху менш за 400 палотнішчаў для школ і іншых бюджэтных арганізацый. Толькі 23-й гімназіі патрэбныя адразу 24 сцягі.
-
edited "Мэры Попiнс" і "гурт з Бярозы". Беларускія карыстальнікі Threads упалі ў настальгію і вырашылі паўзгадваць паўзабытыя гурты 1990-х і 2000-х. Калі вам таксама хочацца дакрануцца да рэліктаў беларускага шоу-бізу — вам сюды: https://euroradio.fm/meri-poppins-i-gurt-z-byarozy-yakiya-zabytyya-belaruskiya-gurty-uzgadali-u-threads Спасылка, якая працуе без VPN
-
Амерыканскі падыход: пра Келага, Коўла, вызваленне палітвязняў і Ціханоўскага. Эфір з амерыканістам. Што і каму хацелі ў сваіх інтэрв’ю данесці Келаг і Коўл? Чаму Коўл так нервова рэагуе на допісы пра няспынныя рэпрэсіі ў Беларусі? Як на перамовы з ЗША паўплывае саўдзел Лукашэнкі ў расійскіх правакацыях у дачыненні да краін ЕС і НАТА? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры @euroradio адказвае амерыканіст, палітычны аглядальнік Антон Пянькоўскі: https://www.youtube.com/watch?v=ITLS3PigYPg
-
Ці гатовы аэрапорт Варшавы прымаць самалёты “Белавія”? Абмяркуем з польскім палітолагам. Што адбываецца паміж Мінскам і Варшавай і ці сапраўды варта чакаць “пацяплення” адносін ажно да аднаўлення авіяпералётаў? Як краіны ЕС, найперш Польшчы ды Літва, рыхтуюцца да супрацьдзеяння расійскай пагрозе з тэрыторыі Беларусі? Што рыхтуе рэжым для Пачобута ў выпадку яго вяртання? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры @euroradio адказвае палітолаг, старшы навуковы супрацоўнік Цэнтра ўсходніх даследаванняў у Варшаве Каміль Клысіньскі: https://www.youtube.com/watch?v=et_ZVDcEOLg
-
“Памерці на вайне ў 33 гады не хацелася б”. Што жыхары Латвіі думаюць рабіць, калі Расія нападзе? "Буду шчырым, я баюся. Я ўвогуле чалавек, нясхільны да гвалту, ні разу не біўся. Адзін раз мне рускі гопнік даў па галаве — вось і ўвесь мой досвед. Таму мне адкрыта страшна". Чытайце падрабязней тут: https://euroradio.fm/budu-zmagacca-za-svayu-radzimu-shto-zhykhary-latvii-dumayuc-pra-perspektyvu-napadu-rasii Ці па спасылцы, якая працуе без VPN
-
Святлана Ціханоўская сустрэлася са спікерам і дэпутатамі Сейма Літвы. Абмеркавалі ў тым ліку праблемы беларусаў у гэтай краіне і падрыхтоўку да вызвалення палітвязняў. "Літва застаецца адным з найбольш надзейных палітычных сяброў дэмакратычнай Беларусі. Наша галоўная мэта — ператварыць гэтую падтрымку ў яшчэ больш трывалыя і канкрэтныя дзеянні для беларусаў", — заявіла Ціханоўская. Сярод іншага, падымаліся пытанні магчымасці абмену правоў кіроўцы у Літве, падтрымку дзяцей з інваліднасцю, арганізацыю моўных курсаў літоўскай для беларусаў.
-
edited
"Шанец ёсць". Пуцін нечакана змяніў рыторыку ў размове пра вайну з Украінай. "Дамовіцца паміж сабой мусяць у першую чаргу Расія і Украіна. Астатнія краіны гатовыя падтрымаць і дапамагчы, уключаючы ЗША і Кітай", — заявіў прэзідэнт РФ у чацвер. Раней Пуцін заўсёды казаў, што з Украінай "няма пра што размаўляць" і што лёс вайны залежыць ад дамоўленасці з ЗША. "Ці ёсць шанец [мірнай дамовы]? Так, на мой погляд, ёсць", — дадаў Пуцін. Гэтым разам ён не згадаў неабходнасці дасягаць "усіх мэтаў СВА" і не заявіў пра гатоўнасць бясконца ваяваць. У такой змены рыторыцы можа быць шмат прычын: нехта ўжо прыгадаў пра нядаўні візіт кіраўніка ЦРУ ў Маскву, але таксама фактарам могуць быць і надыходзячыя выбары ў Дзярждуму РФ.
-
Вучэнні АДКБ пройдуць у Беларусі ў кастрычніку. 11-16 кастрычніка на палігоне Ласвіда (Віцебская вобласць) будуць трэніравацца міратворчыя сілы. У гэтыя ж дні на Старадарожскім палігоне пройдуць вучэнні па ліквідацыі наступстваў біялагічных пагроз.
-
📺 Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на чацвер (час пазначаны беларускі): 14:00 — палітолаг (Польшча) Каміль Клысіньскі. 15:00 — амерыканіст Антон Пянькоўскі. Кожны будні дзень мы робім стрымы з экспертамі, палітыкамі, дзеячамі культуры, актывістамі і не толькі. Падтрымайце нашу працу праз спонсарства на ютубе, калі для вас гэта бяспечна і вы маеце такую магчымасць!
-
Украінскія дроны атакавалі марскі порт у Сочы. У той жа час мясцовыя і турысты працягвалі насалоджвацца раніцай на беразе, нібы амаль нічога не адбываецца.
-
"Адказнасць аж да смяротнага пакарання". Зянон Пазняк раскрытыкаваў перадачу інфармацыі пра працу беларускіх прадпрыемстваў на расійскі дзяржзаказ. Днямі лідар "Вольнай Беларусі" зрабіў пост, дзе прывёў імёны аўтараў карты вайсковай інфраструктуры Беларусі, якую апублікавала Свабода. "І такіх "імёнаў людзей" у "дземакраціі" шмат", — дадаў Пазняк. На просьбу патлумачыць, што ён меў на ўвазе, Пазняк напісаў: "Акрамя мамелюка "лукашэнкі", у нас ёсць наша беларуская дзяржава і ўвесь наш беларускі народ. Перабежчык у "дземакрацію", які, выступаючы супраць "рэжыма", перадае звесткі пра 500 эканамічных аб'ектаў краіны для іншай дзяржавы ў якасці "ваенных цэляў", з'яўляецца грубым парушальнікам Канстытуцыі, нацыянальных інтарэсаў і законаў Беларусі, за што прадугледжана адказнасць аж да смяротнага пакарання. Прыглядайцеся да некаторых гэтых "дземакратаў" з амона, пракуратуры, з "мянтоў", ды міністраў (і нават з КГБ) і шмат зразумееце". Гледзячы па ўсім, найперш Пазняк мае на ўвазе арганізацыю BELPOL, якая заявіла пра больш чым за 500 беларускіх арганізацый, якія ці працуюць на расійскі дзяржаўны заказ, ці дапамагаюць РФ абыходзіць санкцыі.
-
edited
Мікола Статкевіч: укід пра турэмны "статус" Сяргея Ціханоўскага зрабілі праз двух крымінальнікаў. "Я высветліў абставіны праз аўтарытэтных у турэмным свеце людзей. Як выявілася, недарэчную і хлуслівую інфармацыю пра Сяргея распаўсюдзілі двое крымінальнікаў. Адзін з якіх падпісаў у зняволенні паперы пра "законапаслухмяныя паводзіны", а другі даў падчас следства паказанні супраць сваіх сяброў, што аўтаматычна пазбаўляе абодвух паважанага месца ў турэмным свеце і права выносіць вызначэнні пра "статус" ды распаўсюджваць інфармацыю пра іх", — напісаў палітык. Статкевіч піша, што яго "засмучае кампанія ў Сеціве супраць Сяргея Ціханоўскага — харызматычнага лідэра, які шмат зрабіў для народнага ўздыму 2020 года, годна прайшоў турэмныя катаванні, не папрасіў літасці ў сваіх катаў і зараз знаходзіцца на волі". Адначасова ён звярнуўся і да самога Ціханоўскага — заклікаў не наракаць на СМІ і не рэагаваць эмацыйна на словы апанентаў, "што з'яўляецца неабходнай якасцю дэмакратычнага палітыка".
-

Пад расійскі абстрэл трапіў шматпавярховік у Адэсе. Як паведамляе @hromadske_ua, пацярпелі 17 чалавек.
-
Важныя падзеі і сэнсы серады, 2 верасня, у праграме ЕЎРАЗУМ: 01:02 Лукашэнка баіцца, што ШАС ператворыцца ў ААН 16:35 Навіны спорту 19:38 Ці высадзяцца зялёныя чалавечкі ў Латвіі? 30:22 Навіны шоу-бізу 34:32 Беларускі калій і амерыканскі Коўл: чаго чакаць?
- Older posts