Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio
Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk
Нашы суполкі ў сацсетках:
TikTok: tiktok.com/@euroradio
FB: facebook.com/euroradio.fm
Instagram: instagram.com/euroradio
Subscribers8.4K +0 24h · −20 7d
Reach per post (ERR)16.8%1.4K avg views
Posting22.6/daylast 30 minutes ago
Reactions per 1K views18.4👍 ❤ 🤬
edited
Выхаваўчую працу ў беларускіх школах прапануюць рабіць пры дапамозе цытат Лукашэнкі. У адмысловым дакуменце, распрацаваным Мінадукацыі, ягоныя выказванні прыводзяць побач з выказваннямі, якія памылкова прыпісваюць старажытнагрэчаскім філосафам.
Адна з цытат, пры дапамозе якой дзяцей плануюць зараджаць "правільным" патрыятызмам: "Не будзеце займацца працоўнай адукацыяй, выхаваннем дзяцей у школе – напалову ваша эфектыўнасць на ўроках знікне".
Цікавая дэталь: міністэрства адукацыі ў дакуменце прыводзіць дзве цытаты, якія падпісваюць Сакратам і Платонам. Але тыя, хто нібыта займаецца адукацыяй у краіне, не змаглі знайсці сапраўдныя цытаты філосафаў. Тыя, што прыводзяць у дакуменце, да гэтых мысляроў не маюць ніякага дачынення.
Больш за 113 тысяч расіян выехалі ў Грузію за тыдзень. Прычына — чуткі пра новую хвалю мабілізацыі, піша Politico.
Толькі 20 жніўня праз пункт пропуску "Верхні Ларс" праехалі больш за 20 тысяч чалавек.
Як піша Politico, Расіі ў гэтым годзе не ўдаецца набіраць больш за 30 тысяч кантрактнікаў у месяц. У асобныя месяцы гэты паказчык падаў да 27 тысяч.
Расійскія ўлады абвяргаюць чуткі пра магчымасць новай хвалі мабілізацыі. Пры гэтым тая, што Пуцін пачаў увосень 2022-га, фармальна не скончаная — не было адпаведнага ўказу. То бок дэ-факта расійскія ўлады без дадатковых заяў могуць проста павялічыць своеасаблівы KPI па колькасці мабілізаваных.
Як часцей бачыць сайт Еўрарадыё ў сэрвісах Google? Цяпер вы можаце ўплываць на гэта: проста дадайце нас у спіс крыніцаў, якім аддаеце перавагу!
Тады замест невядомых (і часта сумнеўных) сайтаў вам будзе часцей выпадаць euroradio.fm. Вядома, калі ў нас знойдзецца адказ на ваш пошукавы запыт.
Таксама мы будзем часцей з'яўляцца ў рэкамендацыйных сэрвісах гугла. І вам давераная крыніца, і нам прыемна!
Вось спасылка: https://www.google.com/preferences/source?q=euroradio.fm
edited
Перамовы Украіны з Расіяй хутка могуць аднавіцца, але вайна да канца зімы наўрад ці спыніцца. Пра гэта заявіў кіраўнік Офіса Зяленскага Кірыл Буданаў.
"Думаю, што вельмі хутка ўсе ўбачаць перамовы. Але яны будуць тычыцца ў асноўным тэхнічнага боку і падрыхтоўкі для чагосьці вялікага, да чаго, спадзяюся, мы дойдзем".
На думку Буданава, "нерэалістычна чакаць спынення вайны" да канца зімы. Для такога, кажа ён, абодва бакі мусяць быць гатовыя да крокаў насустрач.
"Па стане на цяпер Украіна гатовая, я вам абсалютна прама кажу. І па стане на цяпер Расійская Федэрацыя, кажу як чалавек, глыбока далучаны ў працэс, прама кажа: “Мы, можа быць, і хацелі б, але не".
"Успрымайце гэта як фантазію". Блогер Аляксандр Кныровіч і галоўрэд bt.media Павел Свярдлоў абмеркавалі ў эфіры @euroradio візіт дырэктара ЦРУ ў Маскву, пасля якога да Пуціна паляцеў і Лукашэнка.
Глядзець цалкам: https://www.youtube.com/watch?v=9ekVaegvAKY
Як выглядае жыццё добраахвотнікаў пасля службы? Блогер Эдуард Пальчыс падняў тэму неабходнасці стварэння сістэмы дапамогі для экс-ваяроў — вяртацца да звычайнага жыцця бывае вельмі складана.
@euroradio пагутарыла з некалькімі добраахвотнікамі, каб зразумець, як яны будуць жыццё пасля вайны.
"Беларусь — адна з тых краін, дзе няма культуры псіхалагічнай дапамогі. І без яе застаецца насамрэч боль
шая частка дзеючых і ўжо звольненых вайскоўцаў, прычым самі беларусы лічаць, што ты нейкі хворы, калі ходзіш да псіхатэрапеўта ці нешта такое".
Чытайце цалкам тут: https://euroradio.fm/byc-nikim-u-polshchy-ci-geroem-va-ukraine-yak-vyglyadae-zhyccyo-dobraakhvotnikau-paslya-sluzhby
Гэтая спасылка працуе без VPN
У Беларусі ствараюць базу ДНК апанентаў рэжыму. Узоры збіраюць у сваякоў.
Вядомыя як мінімум некалькі канкрэтных выпадкаў, калі ўзоры ДНК бралі ў сваякоў журналістаў, якія вымушана працуюць з-за мяжы Беларусі. Першыя такія выпадкі былі ў 2024 годзе.
Таксама ўзоры збіралі ў некаторых асуджаных па палітычных справах.
Камітэт судовых экспертыз нядаўна прапанаваў праводзіць геномную рэгістрацыю грамадзян Беларусі. Але на практыцы рабіць гэта пачалі да прыняцця змен заканадаўства.
Тэрарызм і правакацыі: што рыхтуе Крэмль краінам ЕС і якім будзе адказ? Абмяркуем у эфіры.
Ці спрацуе план Зяленскага і ЕС па спыненні вайны і што паказаў візіт дырэктара ЦРУ ў Маскву? Ці здолее Лукашэнка адмовіць Пуціну ў выкарыстанні беларускай тэрыторыі для атак і правакацый супраць краін ЕС альбо Украіны?
Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры @euroradio з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам: https://www.youtube.com/watch?v=eesdvwtAtMw
"Адно акно" і былыя ваяры. Блогер Эдуард Пальчыс прапанаваў палепшыць сістэму дапамогі былым палітвязням.
"Так як еўрапейскія сродкі ідуць у розныя арганізацыі і ініцыятывы, ім не хапае адзінай кропкі ўваходу. Нешта накшталт умоўнага чат-бота альбо сайта, каб ты мог напісаць туды і адразу ўсе 10 (умоўна) праваабарончых арганізацый і ініцыятыў ведалі пра цябе, і пачалі аказваць дапамогу. Пакуль сістэма зваротная, ты павінен напісаць усім і банальна бывае не ведаеш, што дзе і як", — піша Пальчыс.
Блогер адзначыў, што ёсць і фактар "удачы". Яго вывезлі амерыканцы, потым Пальчысу была аказаная добрая дапамога.
"Але ёсць тыя, хто адседзеў поўны тэрмін і сваім ходам з'ехаў з Беларусі. Ёсць тыя, хто застаўся ўнутры РБ. Як эфектыўна дапамагчы гэтым людзям, як разабрацца праваабаронцам хто ёсць хто — тая праблема з зорачкай. Асабіста я супраць дапамогі тым, хто ў зняволенні свядома і сістэмна працаваў на адміністрацыю на шкоду іншым. Не лічу іх палітвязнямі".
Таксама, на думку Пальчыса, трэба прыдумаць спосаб сістэмнай дапамогі добраахвотнікам, якія прайшлі вайну і вярнуліся ў звычайнае жыццё.
"Хачу сказаць, пакуль некаторая асобныя поскудзі на грошы рускіх алігархаў (наўрад ці ім гэбня плаціць) сістэмна атакуе ўсю тэму дапамогі палітвязняў, велізарная колькасць якія адседзелі цішком наладжваюць сваё жыццё".
edited
Ужо амаль 10000 еўра сабраныя, каб дапамагчы дзеткам палітвязняў сабрацца ў школу. Далучайцеся, гэта добрая і важная справа: https://bysol.org/be/bs/school2026/
Чым больш атрымаецца сабраць, тым большай колькасці сямей атрымаецца дапамагчы.
"Асаблівыя словы падзякі — людзям, што ахвяруюць грошы. Ваш унёсак – гэта акт салідарнасці, дабра і чалавечнасці", — пісалі BYSOL бацькі пасля мінулых збораў.
Калі крытыкаваць — дык не людзей, а іх дзеянні. Каментар рэдакцыі @euroradio.
Наш учорашні стрым з блогеркай Вольгай Такарчук, дзе яна выступіла супраць Сяргея Ціханоўскага, выклікаў шмат абмеркаванняў. Падкрэслім, што пазіцыя гасцей эфіраў @euroradio не адлюстроўвае пазіцыю рэдакцыі.
Мы выступаем (і заклікаем усіх) да крытыкі слоў ці дзеянняў, а не людзей як асоб. Да павагі нават да тых, з кім вы не згодныя. І да таго, што сур'ёзныя абвінавачанні трэба падмацоўваць доказамі.
Калі будзе больш менавіта канструктыву — што ў стрымах @euroradio, што ў чаце рэфарматараў ці фэйсбуку, — тады нам усім будзе лепей.
Дарэчы, нагадаем, што мы ўвесь час збіраем адваротную сувязь ад вас — і пра тэмы, і пра гасцей стрымаў. Вось тут спасылачка, гэта ананімна.
У абдымках Пуціна: што для Лукашэнкі азначае візіт дырэктара ЦРУ ў Маскву?
Чаму Трамп ізноўку пайшоў эканамічнай вайной на Канаду і пры чым тут беларуская калійка? Што насамрэч адбываецца з перамоўным трэкам паміж Вашынгтонам і Мінскам і пры чым тут візіт дырэктара ЦРУ?
Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры @euroradio з палітычным аналітыкам, экспертам міжнароднай аналітычнай сеткі Research Solutions Ігарам Тышкевічам: https://www.youtube.com/watch?v=wi4PDUG76FI
Куды вядзе “Падземнымі пераходамі” свайго чытача Альгерд Бахарэвіч? Запытаем у пісьменніка ў эфіры!
Пра што новая кніга пісьменніка і якую галоўную думку ён хоча данесці праз “Падземныя пераходы” да чытачоў? Чым адметныя польскі пераклад і польскае выданне “Сабак Еўропы” і чаму ён лічыць, што дачакаецца стварэння ў сацсетках хутчэй антыфанацкага клуба, чым клуба прыхільнікаў?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры @euroradio адказвае пісьменнік Альгерд Бахарэвіч: https://www.youtube.com/live/i4R-Yh0eGNs?si=3wjyK6EXocGRqz2H
Папа Леў XIV трапіў у спіс найбольш стылёвых людзей свету па версіі часопіса Vanity Fair.
"Яшчэ да абрання папам Леў XIV, тады вядомы як айцец Боб, надаваў сваёй сціплай крэмавай сутане амаль нябесны шык, спалучаючы яе з красоўкамі Nike", — пішуць аўтары VF.
"Леў XIV захаваў сваю іранічную нязмушанасць, часам з’яўляючыся ў бейсбольных кепках", — дадаюць у часопісе.
edited
Лукашэнка ў Маскве, Ціханоўскі ў Лос-Анджэлесе. Абмяркоўваем важныя тэмы ў эканоміцы і палітыцы Беларусі і свету з блогерам Аляксандрам Кныровічам
Не паспеў з'ехаць з Масквы дырэктар ЦРУ Джон Рэткліф — як туды прыляцеў Лукашэнка. Якія каштоўныя інструкцыі ён спадзяецца атрымаць у Крамлі?
Тым часам Сяргей Ціханоўскі знайшоў вінаватых ва ўсіх бедах. Гэта... незалежныя журналісты! Палітык пайшоў вайной на беларускія медыі за мяжой — хаця, здавалася, мусіў бы працаваць разам з імі для дасягнення агульных мэтаў.
Пра гэта, а таксама пра партнёрства рэжыма Лукашэнкі з талібамі і м'янмарскай хунтай, размаўляем з блогерам Аляксандрам Кныровічам. Глядзіце стрым тут, задавайце пытанні: https://www.youtube.com/watch?v=9ekVaegvAKY
edited
У дварах Мінска плануюць паставіць 20 тысяч камер відэаназірання. Цяпер у жылым сектары сталіцы стаць больш за тысячу камер.
Камеры будуць усталёўваць на фасадах дамоў, усе відэапатокі будуць адпраўляцца ў адзіны цэнтр. Сталічныя ўлады заяўляюць, што з дапамогай відэакамер будуць кантраляваць вываз смецця, прыборку тэрыторый і стан дзіцячых пляцовак.
Але таксама праз іх можна ідэнтыфікаваць людзей — беларускі "вялікі брат" заўважна дапамог беларускім сілавікам у арганізацыі рэпрэсій.
У Кіеве і вобласці паветраную трывогу абвяшчалі 11 разоў за суткі. Яна доўжылася сумарна больш за 14 гадзін.
Ратавальнікі вымушаныя былі працаваць пад пастаяннай прыцэльнай пагрозай — налічылі 13 паўторных удараў.
Паведамляецца пра пажары складскіх будынкаў, аўтамабіляў, пашкоджаны шматкватэрны жылы дом — выбуховай хваляй выбітыя вокны.
Памёр кароль Нарвегіі Харальд V. Ён займаў трон з 1991-га.
Але Харальд мог і не стаць каралём. Калі ён быў 22-гадовым кронпрынцам, Харальд пачаў сустракацца з Соняй Харальдсан — дзяўчынай са звычайнай сям'і. Каралеўская сям'я была супраць стасункаў, таму пара была вымушаная хаваць сваё каханне дзевяць гадоў. Але ў пэўны момант Харальд выставіў бацьку, каралю Улафу V, ультыматум: калі той не дазволіць абрацца шлюбам з Соняй, тады кронпрынц адмовіцца ад тытулу наследніка.
Каралю Улафу давялося кансультавацца з урадам, але абрацца шлюбам Харальду і Соне дазволілі. Яны правялі разам 67 гадоў.
Новым каралём Нарвегіі стане сын Харальда і Соні — Хакан.
Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на пятніцу (час пазначаны беларускі):
12:00 — блогер Аляксандр Кныровіч.
13:00 — пісьменнік Альгерд Бахарэвіч.
14:00 — палітычны аналітык Ігар Тышкевіч.
16:00 — гісторык Аляксандр Фрыдман.
"Мяне гэта зусім не турбуе. Ніякай праблемы няма": Дональд Трамп пра магчымы напад Расіі на краіны NATO.
Прэзідэнт ЗША заявіў выданню Axios, што дырэктар ЦРУ падчас візіту ў Маскву не перадаваў расіянам ніякіх папярэджанняў.
"Рэткліф сустракаецца са сваім расійскім калегам раз на паўгода ці раз на год. У іх вельмі добрыя адносіны. Ніякага паслання не было, і нічога незвычайнага не адбылося", — сказаў Трамп.
Калі ў Трампа запыталі пра магчымы напад Расіі на краіны NATO, ён заявіў, што не хоча гэта каментаваць. Пры гэтым дадаў: "яны не збіраюцца нападаць на тэрыторыю NATO".