Больш за 113 тысяч расіян выехалі ў Грузію за тыдзень. Прычына — чуткі пра новую хвалю мабілізацыі, піша Politico. Толькі 20 жніўня праз пункт пропуску "Верхні Ларс" праехалі больш за 20 тысяч чалавек. Як піша Politico, Расіі ў гэтым годзе не ўдаецца набіраць больш за 30 тысяч кантрактнікаў у месяц. У асобныя месяцы гэты паказчык падаў да 27 тысяч. Расійскія ўлады абвяргаюць чуткі пра магчымасць новай хвалі мабілізацыі. Пры гэтым тая, што Пуцін пачаў увосень 2022-га, фармальна не скончаная — не было адпаведнага ўказу. То бок дэ-факта расійскія ўлады без дадатковых заяў могуць проста павялічыць своеасаблівы KPI па колькасці мабілізаваных.