У Кіеве і вобласці паветраную трывогу абвяшчалі 11 разоў за суткі. Яна доўжылася сумарна больш за 14 гадзін. Ратавальнікі вымушаныя былі працаваць пад пастаяннай прыцэльнай пагрозай — налічылі 13 паўторных удараў. Паведамляецца пра пажары складскіх будынкаў, аўтамабіляў, пашкоджаны шматкватэрны жылы дом — выбуховай хваляй выбітыя вокны.