У Беларусі ствараюць базу ДНК апанентаў рэжыму. Узоры збіраюць у сваякоў. Вядомыя як мінімум некалькі канкрэтных выпадкаў, калі ўзоры ДНК бралі ў сваякоў журналістаў, якія вымушана працуюць з-за мяжы Беларусі. Першыя такія выпадкі былі ў 2024 годзе. Таксама ўзоры збіралі ў некаторых асуджаных па палітычных справах. Камітэт судовых экспертыз нядаўна прапанаваў праводзіць геномную рэгістрацыю грамадзян Беларусі. Але на практыцы рабіць гэта пачалі да прыняцця змен заканадаўства.