У дварах Мінска плануюць паставіць 20 тысяч камер відэаназірання. Цяпер у жылым сектары сталіцы стаць больш за тысячу камер. Камеры будуць усталёўваць на фасадах дамоў, усе відэапатокі будуць адпраўляцца ў адзіны цэнтр. Сталічныя ўлады заяўляюць, што з дапамогай відэакамер будуць кантраляваць вываз смецця, прыборку тэрыторый і стан дзіцячых пляцовак. Але таксама праз іх можна ідэнтыфікаваць людзей — беларускі "вялікі брат" заўважна дапамог беларускім сілавікам у арганізацыі рэпрэсій.