"Адно акно" і былыя ваяры. Блогер Эдуард Пальчыс прапанаваў палепшыць сістэму дапамогі былым палітвязням. "Так як еўрапейскія сродкі ідуць у розныя арганізацыі і ініцыятывы, ім не хапае адзінай кропкі ўваходу. Нешта накшталт умоўнага чат-бота альбо сайта, каб ты мог напісаць туды і адразу ўсе 10 (умоўна) праваабарончых арганізацый і ініцыятыў ведалі пра цябе, і пачалі аказваць дапамогу. Пакуль сістэма зваротная, ты павінен напісаць усім і банальна бывае не ведаеш, што дзе і як", — піша Пальчыс. Блогер адзначыў, што ёсць і фактар "удачы". Яго вывезлі амерыканцы, потым Пальчысу была аказаная добрая дапамога. "Але ёсць тыя, хто адседзеў поўны тэрмін і сваім ходам з'ехаў з Беларусі. Ёсць тыя, хто застаўся ўнутры РБ. Як эфектыўна дапамагчы гэтым людзям, як разабрацца праваабаронцам хто ёсць хто — тая праблема з зорачкай. Асабіста я супраць дапамогі тым, хто ў зняволенні свядома і сістэмна працаваў на адміністрацыю на шкоду іншым. Не лічу іх палітвязнямі". Таксама, на думку Пальчыса, трэба прыдумаць спосаб сістэмнай дапамогі добраахвотнікам, якія прайшлі вайну і вярнуліся ў звычайнае жыццё. "Хачу сказаць, пакуль некаторая асобныя поскудзі на грошы рускіх алігархаў (наўрад ці ім гэбня плаціць) сістэмна атакуе ўсю тэму дапамогі палітвязняў, велізарная колькасць якія адседзелі цішком наладжваюць сваё жыццё".