Папа Леў XIV трапіў у спіс найбольш стылёвых людзей свету па версіі часопіса Vanity Fair. "Яшчэ да абрання папам Леў XIV, тады вядомы як айцец Боб, надаваў сваёй сціплай крэмавай сутане амаль нябесны шык, спалучаючы яе з красоўкамі Nike", — пішуць аўтары VF. "Леў XIV захаваў сваю іранічную нязмушанасць, часам з’яўляючыся ў бейсбольных кепках", — дадаюць у часопісе.