Еўрарадыё | Еврорадио ✔

@euroradio · Belarusian · active

Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: TikTok: tiktok.com/@euroradio FB: facebook.com/euroradio.fm Instagram: instagram.com/euroradio

Subscribers 8.4K Subscribers, last 30 days: 8.4K → 8.4K +0 24h · −20 7d
Reach per post (ERR) 16.8%1.4K avg views
Posting 22.6/day last 27 minutes ago
Reactions per 1K views 18.4 👍 ❤ 🤬
  1. Важныя падзеі і сэнсы чацвярга, 27 жніўня, у праграме ЕЎРАЗУМ: 00:57 4 тысячы долараў за 40 дзён — добрая зарплата для камбайнера? 17:20 Навіны спорту 20:41 Ці варта беларусам з’язджаць з Польшчы праз рост антымігранскіх настрояў? 27:29 Навіны шоу-бізу 30:22 Чаму да Лукашэнкі так часта ездзяць расійскія губернатары?

  2. Платныя паркоўкі, дэфіцыт трэсак і пагрозы. Што прапаганда піша пра Польшчу? @euroradio прааналізавала публікацыі ў тэлеграм-канале БЕЛТА з пачатку чэрвеня да сярэдзіны жніўня — у выбарцы было амаль 11 тысяч публікацый. І аказалася, што колькасць навін пра Польшчу паступова павялічваецца. Чытаць тут: https://euroradio.fm/platnyya-parkouki-deficyt-tresak-i-pagrozy-shto-prapaganda-pisha-pra-polshchu A гэтая спасылка адкрыецца і без VPN

  3. Што чакае беларусаў з-за рэзкага пагаршэння эканамічнай сітуацыі ў Расіі? На гэтае пытанне ў эфіры @euroradio адказвае эканаміст Уладзімір Кавалкін. Цалкам стрым тут: https://www.youtube.com/watch?v=gxXlRYZdgLM

  4. Грамадзянка Беларусі лічыцца зніклай без вестак у Непале. Гэта пацвердзілі ў амбасадзе Беларусі. Сход селявога патоку на памежны пункт у Непале адбыўся 26 жніўня. Пры паводцы загінула больш за 350 чалавек, больш за паўтары тысячы лічацца зніклымі без вестак.

  5. У Кыргзстане адбылося апазнанне знойдзеных целаў альпіністаў. Пацверджана, што гэта Максім Палянскі з Беларусі і Сяргей Рубцоў з Літвы. Цела Мікалая Свірыдава, як паведамлялася раней, яшчэ не знайшлі.

  6. “Не беларускі, а касмапалітычны”. Што адбываецца з ЕГУ і як там адказваюць на крытыку? Мы разабраліся ў трох галоўных прэтэнзіях да ўстановы. Чытаць тут: https://euroradio.fm/ne-belaruski-kasmapalitychny-shto-adbyvaecca-z-egu-i-yak-tam-adkazvayuc-na-krytyku A гэтая спасылка адкрыецца і без VPN

  7. Як праблемы ў Wildberries і Ozon адбіваюцца на беларускім бізнесе? Пра тое, наколькі небяспечная мадэль моцнай прывязанасці да расійскіх маркетплейсаў, якія альтэрнатывы ёсць і чаго чакаць звычайным пакупнікам, @euroradio пагаварыла з эканамісткай Анастасіяй Лузгіной. Чытаць тут: https://euroradio.fm/yak-prablemy-u-wildberries-i-ozon-adbivayucca-na-belaruskim-biznese A гэтая спасылка адкрыецца і без VPN

  8. У Гаазе ва ўзросце 84 гадоў памёр Ратка Младзіч. Былога вайсковага кіраўніка баснійскіх сербаў пажыццёва асудзілі за генацыд на Балканах. @euroradio распавядала пра разню ў Срэбраніцы — самы крывавы эпізод Баснійскай вайны: https://euroradio.fm/bez-namyokau-gistoryya-genacydu-u-nevyalikim-garadku A гэтая спасылка адкрыецца і без VPN

  9. Ha HBO aдбыўся рэліз дакументальнага фільма "Не створаныя для палітыкі" (Not made for politics). Дэбютная стужка беларускай кінематаграфісткі Волі Чайкоўскай з'явілася на стрымінг-платформе oначы з 20 на 21 жніўня. "Не створаныя для палітыкі" распавядаюць некалькі гісторый жанчын-актывістак, якія былі удзельніцамі падзей 2020 года. Рэцэнзію @euroradio можна прачытаць тут: https://euroradio.fm/zhanchyny-na-papyalishchy-revalyucyi-recenziya-na-film-ne-stvoranyya-dlya-palityki A гэтая спасылка адкрыецца і без VPN

  10. У Беларусі пагоршылася сітуацыя з шаленствам. У Магілёўскай вобласці ёсць смяротны выпадак. Пра гэта гаворыцца ў лісце галоўнага ўрача дзяржаўнай установы "Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі". Дакумент у распараджэнне рэдакцыі @euroradio прадаставіла ініцыятыва BELPOL. Чытаць тут: https://euroradio.fm/u-belarusi-pagorshylasya-situacyya-z-shalenstvam-u-magilyouskay-voblasci-yosc-smyarotny-vypadak A гэтая спасылка адкрыецца і без VPN

  11. Рэктар ВНУ трапіў пад суд за прыпіскі пры наборы студэнтаў. Яго вінавацяць у перавышэнні службовых паўнамоцтваў. "У выніку супрацьпраўных дзеянняў на дзённую форму атрымання вышэйшай адукацыі за кошт бюджэтных сродкаў, у тым ліку ў рамках мэтавай падрыхтоўкі, было фіктыўна залічана не менш за 95 грамадзян", — заяўляюць у пракуратуры.

  12. Якія чыннікі спрыяюць росту заробкаў і як доўга гэта працягнецца? Гэтыя ды іншыя эканамічныя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры @euroradio з эканамісткай Алісай Рыжычэнка. https://www.youtube.com/watch?v=oRbZ4ppIwbQ

  13. Ці дапамогуць беларускія жанчыны рэжыму выратаваць дэмаграфічную сітуацыю і ці пасадзейнічаюць гэтаму змены ў аплаце дэкрэтнага адпачынку? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры @euroradio адказвае блогерка і былая палітзняволеная Вольга Такарчук. https://www.youtube.com/watch?v=9y6e8GsUQDQ

  14. Сталі вядомыя выдаткі хакейнага клуба, за які гуляюць браты Лукашэнкі. Журналісты-расследвальнікі атрымалі гадавую справаздачнасць "Бастыёнy". Чытаць тут: https://euroradio.fm/stali-vyadomyya-vydatki-khakeynaga-kluba-za-yaki-gulyayuc-braty-lukashenki A гэтая спасылка адкрыецца і без VPN

  15. Прасоўвайце беларушчыну і ганарыцеся сваім — мая ідэя! У праграме "Ідэя Х" — падарожнікі ютуб-блогер Яўген Гуцалаў. https://www.youtube.com/watch?v=ZW0f0cF3YtE

  16. edited

    Апеляцыю па справе байца беларускага "эскадрона смерці" разгледзяць 22 верасня. Сваякі зніклых палітыкаў дамагаюцца для Юрыя Гараўскага абвінаваўчага прысуду. Гараўскі расказаў у СМІ, што ў якасці байца САХР меў дачыненне да выкрадання апазіцыйных палітыкаў у 1999-2000 гадах — экс-міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі, экс-старшыні Цэнтрвыбаркама Віктара Ганчара і бізнесоўца Анатоля Красоўскага. У верасні 2023-га суд у Швейцарыі апраўдаў Гараўскага па абвінавачаннях у шматлікіх гвалтоўных знікненнях і ў перашкодах правасуддзю. Суд палічыў ягоныя паказанні недастаткова надзейнымі.

  17. У беларускіх школах з новага навучальнага года ўзмоцняць прапускны рэжым. У прыватнасці, будзе дазволены дагляд асабістых рэчаў вучняў без прысутнасці бацькоў. Галоўная задача такога надгляду — не дапусціць, каб вучні праносілі ў школы небяспечныя і забароненыя прадметы. Права праводзіць дагляд атрымаюць міліцыянты, якія дзяжураць у школах, і ахова. Пры даглядзе непаўналетніх абавязкова павінен прысутнічаць прадстаўнік педагагічнага складу.

  18. $4 000 за 40 дзён — ці добрая гэта зарплата для камбайнера? Пра гэта і не толькі ў эфіры @euroradio адказвае эканаміст Уладзімір Кавалкін. https://www.youtube.com/watch?v=gxXlRYZdgLM

  19. Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на чацвер (час пазначаны беларускі): 12:00 — эканаміст Уладзімір Кавалкін 13:00 — падарожнік і ютуб-блогер Яўген Гуцалаў у праграме "Ідэя Х" 14:00 — блогерка і былая палітзняволеная Вольга Такарчук 15:00 — эканамістка Аліса Рыжычэнка Глядзіце стрымы на ютуб-канале Еўрарадыё, задавайце пытанні!

  20. Беларуская чыгунка рыхтуецца да таго, што цэнтр кіравання перавозкамі можа выйсці з ладу. Для гэтага ствараецца рэзервовая схема, высветліла Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі. Намеснік начальніка Беларускай чыгункі Ігар Казлоўскі ў жніўні даручыў прыняць дадатковыя меры для мінімізацыі наступстваў "актаў незаконнага ўмяшання ў аб’екты кіравання працэсам перавозак". У Супольнасці чыгуначнікаў кажуць, што звычайна пад такой фармулёўкай маецца на ўвазе супрацьпраўнае дзеянне ці пагроза такіх дзеянняў, якія могуць парушыць бяспечную працу чыгункі. Але ў дакуменце не ўдакладняецца, які менавіта сцэнар разглядае кіраўніцтва БЧ.

  21. Older posts