У Варшаве на беларуса напалі з нацыянальных матываў. Пра гэта віцяблянін Сяргей сам напісаў у Фэйсбуку. Беларус падаў заяву ў паліцыю. У каментарах да допіса яму гэта раілі неадкладна зрабіць не толькі нашыя суайчыннікі, але і палякі, некаторыя прапанавалі юрыдычную дапамогу. Сябры пішуць, што Сяргей — памяркоўны і бесканфліктны чалавек. У беларускім асяродку яго ведаюць як выдатнага майстра па рамонце камп'ютарнай тэхнікі.