35-гадовы мужчына загінуў пад грузавым цягніком недалёка ад Батумі. Паводле звестак грузінскіх СМІ, якія перадае выданне @zerkalo_io, загінулы быў з Беларусі. Трагедыя адбылася ўдзень 16 жніўня. Мужчына трапіў пад грузавы цягнік і загінуў на месцы. Папярэдняе здарэнне з беларусамі ў Грузіі адбылося 12 жніўня. Мікрааўтобус з 19 грамадзянамі Беларусі зваліўся з дарогі, чатыры чалавекі загінулі, яшчэ 15 атрымалі траўмы. Кіроўцу мікрааўтобуса затрымалі, пачалі крымінальную справу.