Беларускія чыноўнікі прыдумалі новы спосаб абараніцца ад тэлефанаванняў з замежных нумароў. Як заўважыла выданне @flagshtok, апошнім часам пры спробе звязацца з якой-небудзь адміністрацыяй раёна, выканкамам ды іншымі ўстановамі выклікі пераадрасоўваюцца. Хутчэй за ўсё такім спосабам чыноўнікі хочуць абараніцца ад незалежных журналістаў, якія працуюць з-за мяжы. Не маючы магчымасці атрымаць інфармацыю афіцыйна, журналісты тэлефанавалі ў дзяржустановы як звычайныя грамадзяне.