Летась у Германіі афіцыйна было працаўладкавана 12 499 беларускіх грамадзян. Пры гэтым 2618 з іх, або 20,9%, працавалі па дэфіцытных для краіны спецыяльнасцях. Пра гэта піша выданне "Позірк", спасылаючыся на адказ урада ФРГ на запыт фракцыі апазіцыйнай партыі "Левыя" ў Бундэстагу. Партыя цікавілася замежнымі рабочымі, занятымі ў сферах з надахопам персаналу.