NATO рыхтуецца да магчымага нападу Расіі на краіны Балтыі. Альянс, як піша выданне BILD, распрацаваў тры варыянты дзеянняў — калі расійскія войскі атакуюць Эстонію, Латвію ці Літву. Трымаць гэтыя планы ў сакрэце NATO не плануе. Вайскоўцы мяркуюць, што агучванне такіх планаў дапаможа стрымаць агрэсію.