У гарах Кыргызстана выявілі целы загінулых людзей. Гэта могуць быць зніклыя альпіністы — два беларусы і адзін грамадзянін Літвы. Беларусы Максім Палянскі і Мікалай Свірыдаў, а таксама грамадзянін Літвы Сяргей Рубцоў на пачатку жніўня ўзышлі на пік Курумды. Аднак у базавы лагер яны не спусціліся і ўвогуле перасталі выходзіць на сувязь. Іх шукалі больш за тыдзень.