Пад рэпрэсіі па "справе ЕГУ" трапілі мінімум 175 чалавек. Аднак рэальная лічба можа быць большай, адзначаюць у праваабарончым цэнтры "Вясна". Увесну беларускія ўлады прызналі ЕГУ, размешчаны ў Вільні, "экстрэмісцкай арганізацыяй". Пасля гэтага сілавікі пачалі масавую крымінальную справу за "садейнічанне і фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці". Паведамлялася, што па гэтай справе праходзяць нават людзі, якія скончылі навучанне ў ЕГУ дзесяць гадоў таму.