Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году.
Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал.
↓ Важныя спасылкі ↓
📲 cde34rfv.ovh
taplink.cc/belsat
Subscribers14.6K +0 24h
Reach per post (ERR)11.2%1.6K avg views
Posting37.2/daylast 1 hour ago
Reactions per 1K views14.6❤ 🤬 😢
😮У Францыі невядомы мужчына скраў з касцёлу фрагмент мошчаў Святога Мікалая, пасля чаго спаліў і раструшчыў яго
Паліцыя затрымала падазраванага. Ён прызнаўся ў злачынстве і патлумачыў, што хацеў знішчыць рэліквію, бо лічыў ушанаванне костак формай ідалапаклонства.
Імя і іншыя звесткі пра затрыманага не раскрываюцца.
😨13-гадовая школьніца з Менску пад прымусам стала кур’ерам махляроў пасля знаёмства праз Telegram-бот
Дзяўчына пазнаёмілася з хлопцам праз чат-бот для знаёмстваў у Telegram і даслала яму свае каардынаты. Пазней ёй даслалі відэа не з падлеткам-аднагодкам, а з мужчынам у вайсковай форме, праз што дзяўчына спужалася і выдаліла перапіску.
Пасля гэтага невядомая жанчына пачала запалохваць школьніцу абвінавачаннямі ў дзяржздрадзе і тэрарызме па тэлефоне. Ёй пагражалі, што бацькоў пасадзяць на 25 гадоў, а яе саму адправяць у дзіцячы дом.
Спалоханую дзяўчыну прымусілі сесці ў таксі, аб’ехаць два адрасы, забраць у іншых дзяцей бацькоўскія грошы і адвезці іх у прызначанае месца за горадам.
edited
😍 У ЗША коргі выбег на поле і ледзь не сарваў матч па амерыканскім футболе
Некалькі супрацоўнікаў стадыёна кінуліся лавіць сабаку, але той спрытна ўцякаў ад іх. Сітуацыя выклікала ўсмешкі ў гледачоў.
✊ Дзецям эмігрантаў дазволяць паступаць у віленскую гімназію з беларускай мовай навучання
У 2026 годзе віленскія ўлады змянілі правілы прыёму ў школы: дзяцей з краінаў па-за ЕЗ, якія ўпершыню ідуць у пачатковую школу, абавязалі выбіраць школы з літоўскай мовай выкладання.
Гэта выклікала занепакоенасць беларускіх бацькоў, бо магло абмежаваць паступленне дзяцей без літоўскага грамадзянства ў гімназію імя Францішка Скарыны – адзіную дзяржаўную школу ў Літве, дзе выкладаюць па-беларуску.
Пасля звароту Асацыяцыі беларускіх бацькоў улады пацвердзілі, што новыя правілы не перашкодзяць прыёму такіх дзяцей у гімназію ў 2027/28 навучальным годзе. Таксама паступіць у першыя класы змогуць дзеці, якія цяпер наведваюць там падрыхтоўчыя групы.
edited
🇺🇦🇷🇺 Перамовы ў Абу-Дабі будуць трываць два дні
Трохбаковыя перамовы паміж Украінай, ЗША і Расеяй пройдуць 10 і 11 лістапада. Сустрэча будзе прысвечаная гарантыям бяспекі і ўрэгуляванню вайны. Расейскую дэлегацыю ўзначаліць памочнік Пуціна Уладзімір Мядзінскі, украінскую – кіраўнік Службы замежнай разведкі Рустэм Умераў – паведамляюць расейскія медыя.
Еўрапейскія прадстаўнікі не будуць удзельнічаць у трохбаковых перамовах.
Чыноўнікі ЗША лічаць, што Расея «гатовая да міру»
Напярэдадні расейска-ўкраінскіх перамоваў у Абу-Дабі, якія пройдуць пры пасярэдніцтве ЗША, амерыканскія чыноўнікі ананімна выказалі аптымізм наконт магчымых вынікаў.
Чаму, на іх думку, Расея можа спыніць вайну, чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ.
Чытайце тут, калі вы ў Беларусі.
Лаўрэатам Букераўскай прэміі ў 2026-м стаў аўтар раману «Канец усяго»
81-гадовы Майкл Джон Харысан стаў самым узроставым пераможцам прэміі. Яго называюць пісьменнікам-фантастам, а ягоны раман – сатырычнай антыўтопіяй.
Падзеі кнігі «Канец усяго» адбываюцца праз гады пасля загадкавай катастрофы, якая прывяла да краху звыклага грамадскага ладу. Галоўны герой – валацуга і яго ўзброеная цётка, якія разам выжываюць на ўзбярэжжы Кента ў недалёкай будучыні.
Букераўская прэмія была заснаваная ў 1969 годзе. Узнагароду прысуджаюць за найлепшы мастацкі твор на ангельскай мове, апублікаваны ў Вялікай Брытаніі або Ірландыі.
edited
Украінскія дроны прыляцелі ў Наўгародскую вобласць
Пад удар мог трапіць 123-і авіяцыйны рамонтны завод, які абслугоўвае вайсковыя самалёты. Прадпрыемства ўжо было цэллю ЗСУ у сакавіку 2026-га.
Паводле ўкраінскіх маніторынгавых каналаў, у мікрараёне «Гарадок», дзе знаходзіцца авіязавод, адбылася серыя выбухаў. На месца атакі прыехалі пажарныя.
Завод знаходзіцца пад санкцыямі ЗША, Еўразвязу, Японіі ды іншых краінаў.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔸 «Расея актыўна перацягвае беларускіх студэнтаў»
У АПК распавялі, як еўрапейскія абмежаванні ўплываюць на выбар моладзі.
🔸 На поўдні Беларусі выйшлі з ладу тры вышкі мабільнай сувязі
Яны маглі выкарыстоўвацца для кіравання расейскімі беспілотнікамі.
🔸 Як перавесці грошы з ЕЗ у Беларусь: простыя і не вельмі варыянты
Payoneer больш не працуе з беларусамі, але перавесці грошы з Еўропы ў Беларусь усё яшчэ можна.
#штопачытаць
☝️Сёння сусветны дзень Кніга рэкордаў Гінеса
Сярод многіх беларускіх рэкарсменаў шмат жанчын. Вось толькі дзве з іх. 🔥
edited
☝️Падводны паляўнічы шукаў рыбу, а знайшоў тапельца
Рыбак выправіўся на падводнае паляванне ў Беразіне каля вёскі Краснае пад Асіповічамі. Але на дне знайшоў парэшткі чалавека, якія праляжалі ў вадзе 9 месяцаў.
Ад прыжыццёвага аблічча загінулага ўжо нічога не засталося, ніякіх дакументаў у адзенні не знайшлося. Але з'явілася меркаванне, што гэта 45-гадовы бабруйчанін, які знік яшчэ ў снежні 2025 года. Ён тады з сябрам прыехаў у Асіповіцкі раён у госці да брата - увечары выпілі, а пасля мужчына пайшоў на раку парыбачыць. Назад ён так і не вярнуўся.
Кім напраўду быў загінулы, усталявалі толькі генетыкі, якія параўналі біяматэрыял тапельца і ягонага брата. Яны напраўду былі роднымі братамі. ☝️
☝️У Вільні шукаюць пахаванне Вітаўта
Парэшткаў вялікага князя Вітаўта ў Віленскай катэдры не знайшлі. Археолагі прасвідравалі сцяну, за якой, паводле адной з гіпотэзаў, маглі быць схаваныя косткі валадара Вялікага Княства Літоўскага. Аднак замест іх выявілі толькі камяні і будаўнічае смецце. Ці азначае гэта канец пошукаў? І дзе навукоўцы будуць шукаць парэшткі Вітаўта далей?
Пад Віленскай катэдрай дагэтуль застаюцца дзясяткі недаследаваных месцаў. Сярод іх – замураваныя пустоты, засыпаныя крыпты і невядомыя падземныя памяшканні. І хоць адна з версіяў пра месца пахавання Вітаўта не пацвердзілася, у археолагаў застаюцца іншыя магчымыя напрамкі пошукаў.
Навукоўцы склалі карту падземных памяшканняў, на якой пазначылі 11 патэнцыйных пустотаў, шэсць засыпаных памяшканняў і дзве анамаліі, выяўленыя з дапамогай геарадара. Частка гэтых месцаў раней увогуле не даследавалася. Цяпер археолагам давядзецца вырашыць, якія з іх правяраць наступнымі.
Больш чытайце па спасылцы. 👈
💥 #галоўнае за 9 лістапада
✔️ Паводле ўцечкі з базы «Расстату», з 2022 года ва Украніе загінулі 1500 беларусаў.
✔️ Памёр стралок, які забіў шэсць чалавек у цэнтры Кракава
✔️ Payoneer больш не працуе з беларусамі, але перавесці грошы з Еўропы ў Беларусь усё яшчэ можна
✔️ У Гомлі жанчына забіла сужыцеля праз сварку вакол стрыму ў TikTok. Пасля спаліла цела ў бочцы
✔️ Дэмакраты хочуць вылучыць Украіне яшчэ $15 млрд дапамогі
✔️ Трамп заявіў, што дзеля замірэння «Украіна будзе выглядаць крыху па-іншаму»
✔️ BELPOL прадставіў даклад пра мілітарызацыю Беларусі ў парламенце Аўстрыі
✔️ У дзяржаўнай гаспадарцы пад Менскам масава памірае жывёла
✔️ На поўдні Беларусі выйшлі з ладу тры вышкі мабільнай сувязі, якія маглі выкарыстоўвацца для кіравання расейскімі беспілотнікамі
✔️ У памежным з Расеяй раёне жыхароў заклікалі паведамляць пра падазроных людзей у камуфляжы
✔️ У Харватыі перакуліўся аўтобус – сярод пацярпелых беларуска, два чалавекі загінулі
✔️ У Менск прыехала дэлегацыя нямецкіх палітыкаў і актывістаў з Брандэнбургу, якая выступае за аднаўленне кантактаў з Беларуссю
✔️ У Менскім раёне мужчына абстраляў з пнеўматыкі грузавік, які быў прыпаркаваны на газоне
✔️ У Польшчы пройдуць вучэнні з удзелам амаль 3000 жаўнераў з 11 краінаў
✔️ Музыка Сяргей Доўгушаў абвясціў пра закрыццё «Дому творцаў» і шэлтару для былых палітвязняў у Варшаве
edited
☝️У Варшаве закрываецца беларускі «Дому творцаў»
Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebооk паведаміў заснавальнік гэтай творчай пляцоўкі, музыка Сяржук Доўгушаў. Таксама закрываецца шэлтар для палітвязняў, заснаваны Доўгушавым.
«З 2021 года я займаўся дапамогай, сацыяльна-дабрачыннай дзейнасцю, і вось мой рэсурс скончыўся. Цяпер я хачу дапамагчы сабе, быць больш са сваёй сям’ёй і блізкімі..... Здаецца, гэта цэлая гісторыя, палова жыцця...
Дадам, што фундацыя «Дом творцаў» будзе існаваць далей разам з іншымі творчымі праектамі».
«Дом творцаў» і шэлтар для палітвязняў працаваў як бяспечная прастора, арт-рэзідэнцыя і месца для псіхалагічнай рэабілітацыі творчых людзей з Беларусі і палітвязняў, якія былі вымушаны пакінуць краіну з-за рэпрэсій. На іх працу Сяржук Доўгушаў абвяшчаў грашовыя зборы.☝️
🧐 Што звязвае Францыска Скарыну, Адама Міцкевіча і Францішка Багушэвіча з Познанню?
Гэты польскі горад захоўвае нямала беларускіх гісторый. Тут Скарына апынуўся за кратамі, Міцкевіч шукаў магчымасць далучыцца да паўстання, а вакол выдання кнігі Багушэвіча дагэтуль застаецца загадка.
Даследуем беларускія сляды Познані ў нашай праграме «Сармацкі вус».
📺️️️️️️ Глядзіце на YouTube-канале «БЕЛСАТ HISTORY».
🔴 «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔻КДК запускае онлайн-платформу для скаргаў на бюракратыю, а Лукашэнка абяцае страсянуць сацыяльную сферу
🔻У свеце новы Эль-Ніньё, у Беларусі – рэкордна гарачы кастрычнік. Што адбываецца? Разбярэм з кліматолагам
Таксама пагаворым пра беларусаў загінулых на вайне ва Украіне, візіт нямецкай дэлегацыі ў Менск, аварыю аўтобусу ў Харватыі, вышкі сотавай сувязі на мяжы ды адносіны з Польшчай.
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://youtube.com/live/bD-fjzsljl0
😳 Журналіста «Еўрарадыё» унеслі ў базу «Міратворца»
Пра гэта паведаміў сам журналіст Тарас Круцкіх, які працуе пад псеўданімам Тарас Тарналіцкі.
Нагодай стала публікацыя інтэрв’ю з украінцам, які перасек мяжу праз Беларусь, каб пазбегнуць мабілізацыі. На сайце «Міратворца» яму закідаюць дзеянні супраць Украіны.
«Мяне, чалавека са сталай і публічна выразнай праўкраінскай пазіцыяй, запісалі ў спіс ворагаў Украіны. Смех і абсурд!»
– напісаў журналіст.
Тарас заявіў, што хоча дамагчыся выдалення свайго імя з базы.
«Застаецца толькі тое, што ўхвалілі чыноўнікі». У Беларусі становіцца ўсё цяжэй арганізоўваць канцэрты і фестывалі.
Улады тлумачаць новыя патрабаванні неабходнасцю бяспекі. Аднак яны яшчэ больш узмацняюць дзяржаўны кантроль над культурнай сферай і выціскаюць незалежных арганізатараў з рынку:
«Галоўная праблема беларускай канцэртнай індустрыі сёння – гэта не вецер 10 метраў за секунду, а дзяржава, якая вырашыла, што мае права кіраваць кожным крокам арганізатара і артыста»,
– кажа прамоўтар Аляксандр Багданаў (Papa Bo).
🔗 Чаму ўлады ўскладняюць арганізацыю канцэртаў і як адбываецца манапалізацыя культурнага жыцця ў Беларусі – чытайце ў нашым матэрыяле
✅ Адкрыць спасылку ў Беларусі
🏋️ Чым даўжэй стаіш у планцы, тым лепшы вынік? А вось і не!
Папулярныя рэкорды ў працягласці стаяння ў планцы могуць не толькі не прынесці карысці, але і нашкодзіць вашай паясніцы. Рэч не ў тым, колькі хвілінаў вы вытрымліваеце, а ў тым, наколькі правільна выконваеце практыкаванне.
Спартовы энтузіяст Піт Паўлаў разбурае галоўны фітнес-міф і паказвае, як правільна рабіць планку, каб яна сапраўды працавала. 💪 Глядзіце, паўтарайце і беражыце сваю спіну!
☝️ А яшчэ больш цікавых і важных тэмаў асвятляем у праграме «Раніца з «Белсатам» на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE».