🇺🇦🇷🇺 Перамовы ў Абу-Дабі будуць трываць два дні Трохбаковыя перамовы паміж Украінай, ЗША і Расеяй пройдуць 10 і 11 лістапада. Сустрэча будзе прысвечаная гарантыям бяспекі і ўрэгуляванню вайны. Расейскую дэлегацыю ўзначаліць памочнік Пуціна Уладзімір Мядзінскі, украінскую – кіраўнік Службы замежнай разведкі Рустэм Умераў – паведамляюць расейскія медыя. Еўрапейскія прадстаўнікі не будуць удзельнічаць у трохбаковых перамовах.