☝️Падводны паляўнічы шукаў рыбу, а знайшоў тапельца Рыбак выправіўся на падводнае паляванне ў Беразіне каля вёскі Краснае пад Асіповічамі. Але на дне знайшоў парэшткі чалавека, якія праляжалі ў вадзе 9 месяцаў. Ад прыжыццёвага аблічча загінулага ўжо нічога не засталося, ніякіх дакументаў у адзенні не знайшлося. Але з'явілася меркаванне, што гэта 45-гадовы бабруйчанін, які знік яшчэ ў снежні 2025 года. Ён тады з сябрам прыехаў у Асіповіцкі раён у госці да брата - увечары выпілі, а пасля мужчына пайшоў на раку парыбачыць. Назад ён так і не вярнуўся. Кім напраўду быў загінулы, усталявалі толькі генетыкі, якія параўналі біяматэрыял тапельца і ягонага брата. Яны напраўду былі роднымі братамі. ☝️