Белсат ✔

@belsat · Belarusian · active

Subscribers 14.6K Subscribers, last 30 days: 14.6K → 14.6K +0 24h
Reach per post (ERR) 11.2%1.6K avg views
Posting 37.2/day last 2 hours ago
Reactions per 1K views 14.6 ❤ 🤬 😢

☝️У Вільні шукаюць пахаванне Вітаўта Парэшткаў вялікага князя Вітаўта ў Віленскай катэдры не знайшлі. Археолагі прасвідравалі сцяну, за якой, паводле адной з гіпотэзаў, маглі быць схаваныя косткі валадара Вялікага Княства Літоўскага. Аднак замест іх выявілі толькі камяні і будаўнічае смецце. Ці азначае гэта канец пошукаў? І дзе навукоўцы будуць шукаць парэшткі Вітаўта далей? Пад Віленскай катэдрай дагэтуль застаюцца дзясяткі недаследаваных месцаў. Сярод іх – замураваныя пустоты, засыпаныя крыпты і невядомыя падземныя памяшканні. І хоць адна з версіяў пра месца пахавання Вітаўта не пацвердзілася, у археолагаў застаюцца іншыя магчымыя напрамкі пошукаў. Навукоўцы склалі карту падземных памяшканняў, на якой пазначылі 11 патэнцыйных пустотаў, шэсць засыпаных памяшканняў і дзве анамаліі, выяўленыя з дапамогай геарадара. Частка гэтых месцаў раней увогуле не даследавалася. Цяпер археолагам давядзецца вырашыць, якія з іх правяраць наступнымі. Больш чытайце па спасылцы. 👈

Views over time

05001K1.5K2K9 Nov 19:2611 Nov 21:461.7K9 Nov 19:26: 0 views11 Nov 21:46: 1,710 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
9 Nov 2026, 19:260
11 Nov 2026, 21:461.7K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.