☝️У Варшаве закрываецца беларускі «Дому творцаў» Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebооk паведаміў заснавальнік гэтай творчай пляцоўкі, музыка Сяржук Доўгушаў. Таксама закрываецца шэлтар для палітвязняў, заснаваны Доўгушавым. «З 2021 года я займаўся дапамогай, сацыяльна-дабрачыннай дзейнасцю, і вось мой рэсурс скончыўся. Цяпер я хачу дапамагчы сабе, быць больш са сваёй сям’ёй і блізкімі..... Здаецца, гэта цэлая гісторыя, палова жыцця... Дадам, што фундацыя «Дом творцаў» будзе існаваць далей разам з іншымі творчымі праектамі». «Дом творцаў» і шэлтар для палітвязняў працаваў як бяспечная прастора, арт-рэзідэнцыя і месца для псіхалагічнай рэабілітацыі творчых людзей з Беларусі і палітвязняў, якія былі вымушаны пакінуць краіну з-за рэпрэсій. На іх працу Сяржук Доўгушаў абвяшчаў грашовыя зборы.☝️