💥 #галоўнае за 9 лістапада ✔️ Паводле ўцечкі з базы «Расстату», з 2022 года ва Украніе загінулі 1500 беларусаў. ✔️ Памёр стралок, які забіў шэсць чалавек у цэнтры Кракава ✔️ Payoneer больш не працуе з беларусамі, але перавесці грошы з Еўропы ў Беларусь усё яшчэ можна ✔️ У Гомлі жанчына забіла сужыцеля праз сварку вакол стрыму ў TikTok. Пасля спаліла цела ў бочцы ✔️ Дэмакраты хочуць вылучыць Украіне яшчэ $15 млрд дапамогі ✔️ Трамп заявіў, што дзеля замірэння «Украіна будзе выглядаць крыху па-іншаму» ✔️ BELPOL прадставіў даклад пра мілітарызацыю Беларусі ў парламенце Аўстрыі ✔️ У дзяржаўнай гаспадарцы пад Менскам масава памірае жывёла ✔️ На поўдні Беларусі выйшлі з ладу тры вышкі мабільнай сувязі, якія маглі выкарыстоўвацца для кіравання расейскімі беспілотнікамі ✔️ У памежным з Расеяй раёне жыхароў заклікалі паведамляць пра падазроных людзей у камуфляжы ✔️ У Харватыі перакуліўся аўтобус – сярод пацярпелых беларуска, два чалавекі загінулі ✔️ У Менск прыехала дэлегацыя нямецкіх палітыкаў і актывістаў з Брандэнбургу, якая выступае за аднаўленне кантактаў з Беларуссю ✔️ У Менскім раёне мужчына абстраляў з пнеўматыкі грузавік, які быў прыпаркаваны на газоне ✔️ У Польшчы пройдуць вучэнні з удзелам амаль 3000 жаўнераў з 11 краінаў ✔️ Музыка Сяргей Доўгушаў абвясціў пра закрыццё «Дому творцаў» і шэлтару для былых палітвязняў у Варшаве