Белсат ✔

@belsat · Belarusian · active

Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году. Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал. ↓ Важныя спасылкі ↓ 📲 cde34rfv.ovh taplink.cc/belsat

Subscribers 14.6K Subscribers, last 30 days: 14.6K → 14.6K +0 24h
Reach per post (ERR) 11.2%1.6K avg views
Posting 37.2/day last 8 hours ago
Reactions per 1K views 14.6 ❤ 🤬 😢
  1. +1

    Былы кіраўнік Талачынскага раёна шэсць гадоў аднаўляў 200-гадовую капліцу-пахавальню князёў Хамянтоўскіх у вёсцы Равучча Ён працаваў уласнымі рукамі і фінансаваў рэканструкцыю з пенсіі, а таксама прымаў дапамогу спонсараў. Капліца была амаль цалкам разбураная: абваліліся дах, столь і падлога. Рэстаўрацыю завяршылі ў 2024 годзе. У будынак вярнулі пяць надмагільных помнікаў прадстаўнікоў роду Хамянтоўскіх. Цяпер капліца адкрытая для наведнікаў, сюды прыязджаюць турысты, а па вялікіх святах праходзяць набажэнствы — піша Onliner.

  2. 🇺🇦 Экс-прэс-сакратарку Зяленскага падазраюць у дзяржаўнай здрадзе СБУ завочна паведаміла Юліі Мендэль пра падазрэнне ў дзяржаўнай здрадзе і апраўданні расейскай агрэсіі. Падставай стала, у прыватнасці, інтэрв’ю Такеру Карлсану, у якім Мендэль заявіла, што Украіна знаходзіцца «на мяжы знікнення», а ўкраінская нацыя «дэградуе». Паводле следства, яна распаўсюджвала наратывы, выгадныя Расеі. Цяпер Мендэль знаходзіцца за межамі Украіны.

  3. 👾«Парушыць дзяржаўнае кіраванне і планаванне ў Расейскай Федэрацыі». Кіберпартызаны распавялі пра дэталі атакі на Расстат Хакеры атрымалі доступ да больш як 25 тысяч камп'ютараў і 5 тысяч сервераў з агульным абʼёмам інфармацыі каля 5 тысяч тэрабайтаў. Паводле прадстаўніка групоўкі Змітра Шчыгельскага, частку знішчаных дадзеных аднавіць немагчыма. Падчас аперацыі хакеры таксама скапіявалі дзясяткі тэрабайтаў інфармацыі, у тым ліку дзяржаўныя таямніці, а таксама дадзеныя пра эканоміку, санкцыі, дэмаграфію і ваенныя страты. Цяпер «Кіберпартызаны» шукаюць экспертаў і медыі, якія дапамогуць апрацаваць і прааналізаваць гэтыя дадзеныя. Пра гэта прадстаўнік групоўкі распавёў у каментары «Белсату» 🔗 Чытаць матэрыял з Беларусі

  4. СК завёў крымінальныя справы на прадстаўнікоў кампаніі «Bayer» Іх абвінавачваюць паводле артыкула аб нясплаце падаткаў на суму больш за 50 млн рублёў. Учора стала вядома пра арышт 10 прадстаўнікоў кампаніі. Усе яны былі грамадзянамі Беларусі і Расеі. Сямёра з іх трапілі за краты. Паводле следчых, кіраўнікі «Bayer» і ААТ «Байер» са студзеня 2020 года да сакавіка 2026 года займаліся продажам у Беларусі сродкаў аграхімічнай абароны раслін і фармацэўтычнай прадукцыі, не зарэгістраваўшы пастаяннага прадстаўніцтва кампаніі. Замест яго, як заявіла следства, былі створаныя ТАА «Байер ВР» і некалькі прадстаўніцтваў замежных кампаній. У офісах гэтых кампаній ужо правялі ператрусы.

  5. edited

    Канада забараніла хакеістам з Беларусі ўдзельнічаць у маладзёжным чэмпіянаце свету Турнір сярод юніёраў павінен пачацца 26 снежня ў Альберце. «Пакуль Расея і Беларусь падтрымліваюць гэтую незаконную, неабгрунтаваную, жахлівую вайну ва Украіне, ніводзін з гэтых спартсменаў не будзе выступаць за свае краіны ў Канадзе», – заявіў прэм'ер-міністр Марк Карні. Раней нацыянальныя хакейныя федэрацыі Нарвегіі, Даніі, Швецыі, Латвіі і Чэхіі заявілі, што адмовяцца гуляць супраць зборнай Расеі на чэмпіянаце свету па хакеі сярод мужчын у 2027-м.

  6. edited

    🇺🇸 Дэмакраты перамагаюць на выбарах у Кангрэс ЗША Паводле CNN, прадстаўнікі партыі ўжо атрымалі 53 месцы са 100 у верхняй палаце (Сенаце) і 212 месцаў у ніжняй палаце (Палаце прадстаўнікоў) супраць 125 месцаў, якія зоймуць рэспубліканцы. Раней менавіта Рэспубліканская партыя кантралявала абедзве палаты Кангрэсу. У Сенаце яна мела 53 месцы са 100. Акрамя таго, у 36 штатах адбыліся выбары губернатараў. У Тэхасе, дзе 30 гадоў лідарамі былі рэспубліканцы, цяпер перамагла кандыдатка ад дэмакратаў Джына Інахоса. Дональд Трамп, каментуючы папярэднія вынікі, заявіў, што будзе працаваць з дэмакратамі і напісаў: «Калі б я ўдзельнічаў, мы б атрымалі пераканаўчую перамогу!»

  7. Украінскія дроны атакавалі лагістычны цэнтр на поўдні Расеі Пад удар трапіў склад маркетплэйсу Ozon у Адыгейску. Інфармацыі пра пацярпелых няма. Кампанія пацвердзіла пажар і заявіла, што пакуль не прымае ў лагістычным цэнтры пастаўкі ад прадаўцоў.

  8. ☕️ Вітаем, шаноўныя! Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць: 🔸 Чаму спецпасланнік Трампа Коўл не вярнуўся ў Беларусь у сярэдзіне кастрычніка, як абяцаў? Што тармозіць перамовы Беларусі і ЗША. 🔸 19-гадовы вайсковец загінуў падчас тэрміновай службы Мікіта Гусеў загінуў 23 кастрычніка на палігоне каля Зябраўкі ў Гомельскай вобласці. 🔸 «Нябачныя»: выйшла кніга Вольгі Вялічкі пра жонак беларускіх палітвязняў У яе аснове — гісторыі жанчын, чые мужы апынуліся за кратамі праз свае перакананні. #штопачытаць

  9. 🦭 Не чакаў восені, а сам прыйшоў да яе Цюлень Давід з заапарку ў Барысеве ў Польшчы стаў зоркай інтэрнэту: відэа, дзе ён качаецца ў восеньскай лістоце набрала больш за 10 мільёнаў праглядаў. Пра 26-гадовага цюленя ўжо распавялі The Weather Channel і USA Today. Давід нарадзіўся ў Стакгольме, затым жыў у Варшаве, апошнія 16 гадоў - у Барысеве ў Лодзінскім ваяводстве. Гульні ў лісці дапамагаюць супрацоўнікам правяраць яго рухомасць, скуру, ласты і вочы. А любімы пачастунак інтэрнэт-зоркі - селядзец. ☝️

  10. 👍 Як правільна прамовіць – «Беларусь» Беларускі трэнер навучае гэтаму юных футбалістаў з Бурундзі. 🔥

  11. edited

    💰Жанчына паабяцала пенсіянеру спадчыну памерам 520 тысяч долараў, бо "ён ёй спадабаўся" А далей па вядомай схеме: 63-гадовы жыхар Берасця пазнаёміўся ж жанчынай ў TikTok і яна расказала, што смяротна хворая. А новаму знаёмаму пакіне больш за 520 тысяч долараў, бо ён спадабаўся ёй знешне. Жанчына дасылала фатаграфіі і відэа, якія, нібыта, паказвалі грошы і каштоўнасці. Махлярка пераканала берасцейца, што адправіць усе каштоўнасці пасылкай, але выдаткі на перасылку яму давядзецца аплаціць самастойна. Папрасіла перавесці больш за 540 рублёў, каб "праверыць праходжанне плацяжу". Мужчына адправіў грошы, пасля чаго суразмоўніца перастала выходзіць на сувязь. 🤷‍♂️

  12. 🏃‍♀️Беларуска за 17 гадоў падарожжаў: самая небяспечная краіна – Індыя, Расея і Турцыя Віталіна Лабанава — заолаг, яна 17 гадоў падарожнічае па свеце аўтаспынам і вывучае жывёльны свет. У спісе вандроўніцы больш за 60 краін на розных кантынентах, большасць з якіх пройдзены ёю ў літаральным сэнсе ўздоўж і ўпоперак. "Лягчэй за ўсё ўбачыць жывёл у Афрыцы, бо там адкрытая мясцовасць, савана, дзе за імі можна спакойна назіраць. Там бачыла амаль усю буйную фауну, акрамя драпежных: зебр, антылоп, жырафаў, вельмі класных насарогаў, сланоў, бегемотаў". А "Драпежнікі не нападаюць на людзей, яшчэ паспрабуй іх знайдзі. Той жа мядзведзь тэарэтычна можа напасці, але і ён не будзе гэтага рабіць проста так. Я і ў джунглях ставіла намёт, і ў саване - усё выдатна". У інтэрв'ю «Салідарнасці» Віталіна Лабанава расказала як начаваць у джунглях, уцякаць ад мядзведзя і тлумачыцца з неадэкватнымі спадарожнікамі. ☝️

  13. 💥 #галоўнае за 3 лістапада ✔️Жыхары Гомля чулі гук, падобны да палёту «Шахеда» ✔️ 19-гадовы вайсковец загінуў падчас тэрміновай службы ✔️У Кіеўскай вобласці з будынку, які здымае мясцовы ТЦК, мясцовыя патрабавалі выпусціць мужчын ✔️Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне скончыцца ў бліжэйшыя месяцы. І што ў Беларусі жывуць паўмільёны ўкраінцаў ✔️Расея ўдарыла дзевяццю авіябомбамі па пасёлку ў Запарожскай вобласці ✔️Пуцін зацвердзіў новыя правілы вайсковых паставак паміж Расеяй і Беларуссю ✔️Маці забітай у Ізраілі беларускі рэкамендуюць аддаць апеку над унукам ✔️ Літва пазбавіла беларуса Дзмітрыя Скіндзерава статусу ўцекача ✔️У Бабруйскім раёне жанчына памерла ад укусу змяі каля ўласнага дому ✔️У Беларусі зніклі яшчэ дзве вёскі ✔️Меланія Трамп збярэ ў Белым доме прадстаўнікоў Расеі і Украіны ✔️ У Беларусь ідуць замаразкі і мокры снег #рэпрэсіі ▫️Каталіцкага святара Анатоля Парахневіча асудзілі на тры гады зняволення і штраф ▫️Палітвязень пасівеў за адну ноч пасля допыту, на якім фігуравалі паказанні Пратасевіча

  14. ☝️ Пайшоў у лазню па ваду і знайшоў мумію Гаспадару сядзібы спатрэбілася ўключыць у бані ваду, каб палеяць агарод. А там ліхтарык высвеціў на падлозе мумію незнаёмага чалавека. Высветлілася, што загінуўлым быў 35-гадовы беспрацоўны жыхар Смалявіцкага раёна. Яшчэ ў сакавіку яго парэзаў нажом прыяцель падчас сумеснай выпіўкі. Паранены здолеў дабрацца да чужой лазні, а там упаў на падлогу і памёр. Ягоная маці заявіла аб знікненні сына. Забойцу прыгаварылі да 11 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму і прымусовага лячэння ад алкагалізму. ☝️

  15. 😬 «І як табе жывецца з дзвюма мамамі?» – для дачок актывісткі Насты Базар гэта не праблема і нават не пытанне. Як расказаць дзецям пра свае стасункі? Ці трэба пытацца ў іх дазволу на новае каханне? І як зрабіць так, каб з'яўленне новага чалавека ў сямʼі не сталася для дзяцей стрэсам? Пра прыняцце, асабістыя межы, унутраную гамафобію і тое, чаму дзеці не павінны пастанаўляць, з кім бацькам будаваць сваё асабістае жыццё, – у шчырай размове Насты Базар і Дашы Чурко ў «Калыханцы для дарослых» з Дзянісам Дудзінскім.

  16. 🦽 Дзяржава плануе яшчэ больш эканоміць на беларусах з інваліднасцю Хаця ёсць іншыя, не самыя важныя выдаткі

  17. 🤔 У Менск прыехаў скандальны польскі палітык Януш Корвін-Міке. Хто ён такі? Ён неаднаразова выступаў у падтрымку Лукашэнкі, рабіў расісцкія і антысеміцкія заявы, а нядаўна перадаваў прывітанне з Масквы. 📌 Хто гэты госць і навошта ён прыехаў у Беларусь – чытайце па спасылцы ✅ Адкрыць спасылку ў Беларусі

  18. 🔴 «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня! У сённяшнім выданні: 🔻Лукашэнка зноў прапануе мірныя перамовы ў Беларусі. Што стаіць за гэтай рыторыкай? 🔻Менск і Масква спрашчаюць пастаўкі ўзбраенняў. АБСЕ папярэджвае пра рызыку «татальнай вайны» 🔻Пераслед каталікоў, ахова польскай мяжы і датэрміновая выплата пенсіяў Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️ https://www.youtube.com/live/5JtrbvVEoUY

  19. 🇮🇱 Маці забітай у Ізраілі беларускі рэкамендуюць аддаць апеку над унукам Сацыяльныя службы Ізраіля рэкамендуюць перадаць маці загінулай Яніны Русінавай з Гомля апеку над яе немаўлём. Мужчыну, якога падазраюць у забойстве жанчыны, неўзабаве плануюць афіцыйна абвінаваціць. Пасля гэтага ён страціць права апекі над дзіцем. Паліцыя ўжо завяршыла расследаванне справы. Але канчатковае рашэнне пра апеку яшчэ не прынятае.

  20. ❤️ Ката, якога пакінулі на «Варшаўскім мосце», удалося выратаваць Жывёліну забралі, цяпер яна ў бяспецы, накормленая і адпачывае. Пра гэта паведаміў у TikTok хлопец, які займаўся выратаваннем ката. Ён таксама падзякаваў усім, хто перажываў за жывёлу і прапаноўваў дапамогу.

  21. Older posts