СК завёў крымінальныя справы на прадстаўнікоў кампаніі «Bayer» Іх абвінавачваюць паводле артыкула аб нясплаце падаткаў на суму больш за 50 млн рублёў. Учора стала вядома пра арышт 10 прадстаўнікоў кампаніі. Усе яны былі грамадзянамі Беларусі і Расеі. Сямёра з іх трапілі за краты. Паводле следчых, кіраўнікі «Bayer» і ААТ «Байер» са студзеня 2020 года да сакавіка 2026 года займаліся продажам у Беларусі сродкаў аграхімічнай абароны раслін і фармацэўтычнай прадукцыі, не зарэгістраваўшы пастаяннага прадстаўніцтва кампаніі. Замест яго, як заявіла следства, былі створаныя ТАА «Байер ВР» і некалькі прадстаўніцтваў замежных кампаній. У офісах гэтых кампаній ужо правялі ператрусы.