💰Жанчына паабяцала пенсіянеру спадчыну памерам 520 тысяч долараў, бо "ён ёй спадабаўся" А далей па вядомай схеме: 63-гадовы жыхар Берасця пазнаёміўся ж жанчынай ў TikTok і яна расказала, што смяротна хворая. А новаму знаёмаму пакіне больш за 520 тысяч долараў, бо ён спадабаўся ёй знешне. Жанчына дасылала фатаграфіі і відэа, якія, нібыта, паказвалі грошы і каштоўнасці. Махлярка пераканала берасцейца, што адправіць усе каштоўнасці пасылкай, але выдаткі на перасылку яму давядзецца аплаціць самастойна. Папрасіла перавесці больш за 540 рублёў, каб "праверыць праходжанне плацяжу". Мужчына адправіў грошы, пасля чаго суразмоўніца перастала выходзіць на сувязь. 🤷♂️