☝️ Пайшоў у лазню па ваду і знайшоў мумію Гаспадару сядзібы спатрэбілася ўключыць у бані ваду, каб палеяць агарод. А там ліхтарык высвеціў на падлозе мумію незнаёмага чалавека. Высветлілася, што загінуўлым быў 35-гадовы беспрацоўны жыхар Смалявіцкага раёна. Яшчэ ў сакавіку яго парэзаў нажом прыяцель падчас сумеснай выпіўкі. Паранены здолеў дабрацца да чужой лазні, а там упаў на падлогу і памёр. Ягоная маці заявіла аб знікненні сына. Забойцу прыгаварылі да 11 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму і прымусовага лячэння ад алкагалізму. ☝️