👾«Парушыць дзяржаўнае кіраванне і планаванне ў Расейскай Федэрацыі». Кіберпартызаны распавялі пра дэталі атакі на Расстат Хакеры атрымалі доступ да больш як 25 тысяч камп'ютараў і 5 тысяч сервераў з агульным абʼёмам інфармацыі каля 5 тысяч тэрабайтаў. Паводле прадстаўніка групоўкі Змітра Шчыгельскага, частку знішчаных дадзеных аднавіць немагчыма. Падчас аперацыі хакеры таксама скапіявалі дзясяткі тэрабайтаў інфармацыі, у тым ліку дзяржаўныя таямніці, а таксама дадзеныя пра эканоміку, санкцыі, дэмаграфію і ваенныя страты. Цяпер «Кіберпартызаны» шукаюць экспертаў і медыі, якія дапамогуць апрацаваць і прааналізаваць гэтыя дадзеныя. Пра гэта прадстаўнік групоўкі распавёў у каментары «Белсату» 🔗 Чытаць матэрыял з Беларусі