🏃♀️Беларуска за 17 гадоў падарожжаў: самая небяспечная краіна – Індыя, Расея і Турцыя Віталіна Лабанава — заолаг, яна 17 гадоў падарожнічае па свеце аўтаспынам і вывучае жывёльны свет. У спісе вандроўніцы больш за 60 краін на розных кантынентах, большасць з якіх пройдзены ёю ў літаральным сэнсе ўздоўж і ўпоперак. "Лягчэй за ўсё ўбачыць жывёл у Афрыцы, бо там адкрытая мясцовасць, савана, дзе за імі можна спакойна назіраць. Там бачыла амаль усю буйную фауну, акрамя драпежных: зебр, антылоп, жырафаў, вельмі класных насарогаў, сланоў, бегемотаў". А "Драпежнікі не нападаюць на людзей, яшчэ паспрабуй іх знайдзі. Той жа мядзведзь тэарэтычна можа напасці, але і ён не будзе гэтага рабіць проста так. Я і ў джунглях ставіла намёт, і ў саване - усё выдатна". У інтэрв'ю «Салідарнасці» Віталіна Лабанава расказала як начаваць у джунглях, уцякаць ад мядзведзя і тлумачыцца з неадэкватнымі спадарожнікамі. ☝️