😡 Дзяцей, якія займаюцца ў гуртках і майстэрнях, высяляюць з памяшкання, каб размясціць там кадэцкую вучэльню. А на месцы старой вучэльні будуюць базу спецназу. У гэтым кругавароце сілавых структур месца для дзяцей не знайшлося
Белсат ✔
Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году. Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал. ↓ Важныя спасылкі ↓ 📲 cde34rfv.ovh taplink.cc/belsat
-
-
🎼На чыгуначным вакзале ў Гомлі мужчына сыграў на піяніна хіт Майкла Джэксана і набраў мільёны Відэа, дзе мужчына грае Billie Jean набрала ў TikTok больш за 1,4 мільёна праглядаў. Музыкант расказаў, што граць гэтую кампазіцыю яго навучыў сляпы аднакласнік з музычнай вучэльні.
-
Палітвязень пасівеў за адну ноч пасля допыту, на якім фігуравалі паказанні Пратасевіча Ён атрымаў 15 гадоў зняволення пасля гэтых паказанняў, расказаў праваабаронца Уладзімір Лабковіч. Паводле яго, спачатку мужчыну абвінавачвалі ва ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні, але перад заканчэннем расследавання дадалі абвінавачанні ў тэрарызме і здрадзе дзяржаве. Увесь прысуд, паводле Лабковіча, грунтаваўся толькі на пісьмовых паказаннях Пратасевіча, якога нават не выклікалі ў суд. Пасля допыту мужчына вярнуўся ў камеру зусім сівым – яму было 35 гадоў.
-
edited 🇺🇦 «Мне споўнілася 28 гадоў, калі я ляжаў у рэанімацыі» Украінскія ветэраны пасля ампутацыяў выйшлі на старт міжнародных спаборніцтваў у Валенсіі.
-
edited
📕 «Нябачныя»: выйшла кніга Вольгі Вялічкі пра жонак беларускіх палітвязняў У яе аснове — гісторыі жанчын, чые мужы апынуліся за кратамі праз свае перакананні. Гэта ўжо другая кніга аўтаркі, якая раней ужо пісала пра дзяцей беларускіх палітвязняў.
-
🇺🇸 Меланія Трамп збярэ ў Белым доме прадстаўнікоў Расеі і Украіны Першая лэдзі ЗША асабіста арганізуе сустрэчу прадстаўнікоў Расеі і Украіны ў Белым доме. Пра гэта 3 лістапада паведаміла адміністрацыя Доналда Трампа. Удзельнікаў сустрэчы і яе парадак дня пакуль не раскрываюць. Вядома, што ў чацвер, 5 лістапада, а 11-й раніцы паводле вашынгтонскага часу Меланія Трамп выступіць з заявай пра перамір’е ў акупаваных Алэшках.
-
Пуцін зацвердзіў новыя правілы вайсковых паставак паміж Расеяй і Беларуссю Яны павінны спрасціць і паскорыць абмен узбраеннямі, тэхнікай і камплектуючымі. Паводле новых правілаў, увоз і вываз такой прадукцыі могуць ажыццяўляцца без асобных ліцэнзіяў на падставе зацверджаных пералікаў і дазволаў Федэральнай службы па вайскова-тэхнічнай супрацы (ФСВТС) Расеі. Пры гэтым Беларусь не зможа перадаваць атрыманую прадукцыю трэцім краінам без згоды Масквы.
-
Ува што ператварыўся фестываль «Лістапад» і як успрынялі галоўную прэм’еру фестывалю Сёлетні «Лістапад» усё больш нагадвае ідэалагічную пляцоўку для беларуска-расейскіх праектаў: амаль 40% фільмаў звязаныя з Расеяй і Беларуссю, а галоўнай прэм’ерай стала стужка пра партызана Міная Шмырова. 🔗 Расказваем, як змяніўся фестываль за апошнія сем гадоў — у нашым артыкуле ✅ Адкрыць спасылку з Беларусі
-
💥Расея ўдарыла дзевяццю авіябомбамі па пасёлку ў Запарожскай вобласці Загінуў 31 чалавек, яшчэ амаль 50 лічацца зніклымі без вестак. Сярод ахвяраў – чацвёра паліцэйскіх і двое ратавальнікаў.
-
📚 Яшчэ не ведаеце, што рабіць 7 лістапада? Едзем у Гданьск на цырымонію ўручэння прэміі імя Ежы Гедройця – галоўнай незалежнай беларускай літаратурнай узнагароды! Вас чакаюць сустрэчы з беларускімі пісьменнікамі, кінапаказы, кніжны кірмаш, выстава графікі, дыскусіі, перакладчыцкая майстэрня і нават заняткі па беларускіх праклёнах 😁 А ўвечары – абвяшчэнне лаўрэатаў прэміі і канцэрт Лявона Вольскага! 📍 Еўрапейскі цэнтр салідарнасці, Гданьск. Не можаце прыехаць? Далучайцеся да онлайн-трансляцыі! Захоўвайце афішу – і да сустрэчы на прэміі Гедройця – 2026! 💛
-
🏰 Аднаўленне Гальшанскага замка фактычна замарожанае — маўляў, і так пойдзе Пад Менскам будуюць новую базу для спецназа Лукашэнкі, аўташколы рэзка падымаюць кошты, а на трасе М6 пасля выбуху загарэлася фура. А таксама масавае ДТЗ у Менску, трагічная гібель рабочага на будоўлі ў Мядзеле і шайба ў галаве заўзятаркі на «Менск-Арэне». Пра гэта і іншае — у новым выпуску навінаў ад «Белсату»
-
🤯 28 гадоў у дарозе пешшу вакол свету Брытанец Карл Бушбі вярнуўся ў родны Хал пасля падарожжа, якое доўжылася амаль тры дзесяцігоддзі. У 1998 годзе ён пакінуў дом, каб абысці свет пешшу, а цяпер нарэшце зрабіў апошнія крокі сваёй неверагоднай вандроўкі. «28 гадоў – і вось мы тут. У гэты апошні дзень, у гэты апошні момант. Лепшага завяршэння і пажадаць нельга».
-
❓ Куды інвеставаць грошы ў Беларусі, каб яны пачалі працаваць? 🤔 Ці стануць выбары ў Кангрэс ЗША перашкодай у вызваленні беларускіх палітвязняў? ❓ Міністэрства культуры скасавала адразу пяць праектаў зон аховы гістарычнага цэнтру Наваградка і некалькіх будынкаў на вуліцы Менскай. Ці застануць нашыя нашчадкі хаця б крыху гістарычнай спадчыны? ⏯️ Разбіраемся ў Нашым дні. Далучайцеся!
-
🇱🇹 Літва пазбавіла беларуса Дзмітрыя Скіндзерава статусу ўцекача У апошнія гады Скіндзераў вядзе публічную дзейнасць у Літве, выступаючы з крытыкай беларускіх незалежных медыя і дэмакратычных сілаў, у тым ліку Офіса Святланы Ціханоўскай. У студзені 2026 года Скіндзераў таксама ўступіў у канфлікт з дарадцам Ціханоўскай Дзянісам Кучынскім у адным з віленскіх кафэ. Мужчына пагражаў яму і здымаў сутычку на відэа. Раней выданне «Наша Ніва» апублікавала расследаванне пра Скіндзерава. Журналісты высветлілі, што ў 2020 годзе ён звяртаўся ў ГУБАЗіК з інфармацыяй пра свайго знаёмага, а таксама што меліся значныя фінансавыя праблемы ў ягоных бізнес-праектах у Беларусі і Літве.
-
💊Жыхарка Менску з чацвёртай стадыяй агрэсіўнага раку малочнай залозы просіць аплаціць хіміятэрапію Ей прапанавалі купіць лекі за свой кошт. Жанчына чатыры гады змагаецца з хваробай і адна выхоўвае чатырохгадовага сына. Аднак Міністэрства аховы здароўя адмовіла ў бясплатным прэпараце «Эрыбулін» і прапанавала набываць яго за ўласныя сродкі або шукаць іншыя крыніцы фінансавання. 🔗 Больш падрабязна пра яе гісторыю, і як яе можна падтрымаць — чытайце тут 📌 Адкрыць спасылку ў Беларусі
-
💥Над Кіевам стварылі купал РЭБ, каб перашкаджаць расейскім аператарам дыстанцыйна кіраваць рэактыўнымі «Шахедамі». Антэны і абсталяванне размясцілі ў сотнях месцаў па ўсім горадзе. Паводле дарадцы прэзідэнта Украіны Сяргея Бяскрэстнава, аперацыя прымусіла расейцаў прыпыніць выкарыстанне гэтай тэхналогіі і мадэрнізаваць дроны. Купал РЭБ стварылі за некалькі тыдняў
-
💱 Курсы валютаў 3 лістапада Долар і еўра працягнулі расці: амерыканская валюта падаражэла прыкладна на 2,3 капейкі, еўрапейская — на 1,1. Расейскі рубель таксама нязначна ўмацаваўся. #курсывалютаў
-
✝️ Каталіцкага святара Анатоля Парахневіча асудзілі на тры гады зняволення і штраф Закрыты суд прайшоў у Вілейскім раёне ў кастрычніку. Паводле звестак вернікаў, абвінавачанне ў «здрадзе дзяржаве» замянілі на «абразу ўлады і экстрэмізм», але падрабязнасці справы невядомыя. Парахневіч быў пробашчам каталіцкай парафіі ў Альковічах Вілейскага раёна.
-
◾️ У Бабруйскім раёне жанчына памерла ад укусу змяі каля ўласнага дому Нягледзячы на дапамогу медыкаў, праз дзве гадзіны ў яе развіўся анафілактычны шок. Паводле судмедэкспертаў, ён і стаў прычынай смерці. 🔗 Падрабязнасці — па спасылцы ✅ Адкрыць спасылку ў Беларусі
-
📚 Сёння спаўняецца 144 гады з дня нараджэння Якуба Коласа Ён быў аўтарам твораў, якія сталі сапраўднай класікай і гімнамі беларускай літаратуры. Свае найвыбітнейшыя паэмы, як часта здаралася з беларускімі творцамі, Колас пісаў у зняволенні. Больш пра жыццё і творчасць класіка, яго ўдзел у беларусізацыі і сяброўства з Янкам Купалам — глядзіце ў праграме «Вусы Скарыны»
- Older posts