Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году.
Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал.
↓ Важныя спасылкі ↓
📲 cde34rfv.ovh
taplink.cc/belsat
Subscribers14.6K +0 24h
Reach per post (ERR)11.2%1.6K avg views
Posting37.2/daylast 9 hours ago
Reactions per 1K views14.6❤ 🤬 😢
edited
💬 Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі жывуць паўмільёна ўкраінцаў. Але іх усяго 43 тысячы
Дыктатар агучыў гэтую лічбу, абгрунтоўваючы свае заклікі правесці мірныя перамовы ў Менску.
Аднак, паводле афіцыйных звестак, у 2026 годзе ў Беларусі пражываюць каля 43 тысяч грамадзян Украіны.
Лічба ў паўмільёна, якой аперуе Лукашэнка, датычыць усіх, хто перасякаў мяжу, а не тых, хто застаўся жыць у краіне.
Таксама дыктатар заявіў, што ўкраінцы маюць роўныя з беларусамі правы, забяспечаныя жыллём і не парушаюць грамадскага парадку.
💼 Якія вакансіі з заробкамі ад 10 тысяч рублёў ёсць у Беларусі?
«Белсат» паглядзеў, якія патрабаванні выстаўляюць працадаўцы да кандыдатаў на самыя высокааплатныя вакансіі ў Агульнарэспубліканскім банку вакансіяў.
🔗 Каму і за што прапануюць такія грошы — чытайце ў артыкуле
📌 Адкрыць спасылку з Беларусі
🥔 У Беларусі гандлёвым сеткам выдзелілі льготныя крэдыты на закуп гародніны і садавіны
Дзевяць беларускіх гандлёвых сетак атрымаюць 24,6 млн рублёў льготных крэдытаў.
Найбольшую суму — 14,47 млн рублёў — выдзеляць «Еўрагандлю», які кіруе сеткай «Еўраопт». Крэдыты выдаюць пад 3 % гадавых, а страты банкаў дзяржава кампенсуе з бюджэту.
🔗 Падрабязнасці — па спасылцы
📌 Адкрыць спасылку з Беларусі
edited
❗️ 19-гадовы вайсковец загінуў падчас тэрміновай службы
Мікіта Гусеў загінуў 23 кастрычніка на палігоне каля Зябраўкі ў Гомельскай вобласці — паведамляе тэлеграм-канал «Рэальная Беларусь» са спасылкай на ўласныя крыніцы.
Падчас рамонту бронемашыны яна раптоўна пачала рухацца і прыціснула салдата да дрэва. Медыкі не змаглі яго выратаваць.
Гусеў служыў у 103-й паветрана-дэсантнай брыгадзе ў Віцебску. Яго пахавалі 25 кастрычніка.
Мінабароны Беларусі пра здарэнне публічна не паведамляла.
🤦🏼 Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне скончыцца ў бліжэйшыя месяцы
Пры гэтым ён прыпісвае Беларусі значныя намаганні дзеля спынення вайны:
«У 2022 годзе гэтае супрацьстаянне магло скончыцца цягам некалькіх тыдняў. Беларусь прыклала да гэтага нямала намаганняў»,
— перадаюць словы дыктатара дзяржаўныя медыя.
Аднак ён не ўдакладняе, у чым менавіта заключаліся гэтыя намаганні. Затое вінаватымі ў тым, што мір не быў дасягнуты, называе «сяброў» Украіны, якія падтрымалі яе зброяй.
Такім чынам, пад «мірам» Лукашэнка, відаць, мае на ўвазе капітуляцыю Украіны перад Расеяй у першыя дні вайны, калі расейскі войскі заходзілі з тэрыторыі Беларусі.
edited
😱 У Лёзне ў гаражы знайшлі бідоны з чалавечымі парэшткамі
У гаражы сям'і пенсіянеркі знайшлі металічныя і пластыкавую ёмістасці з чалавечымі парэшткамі. Іх выявілі падчас пошукаў жанчыны, пра знікненне якой у міліцыю паведаміла дачка.
Паводле тэлеграм-канала «Витебск, я гуляю!», сама дачка магла расчляніць маці і захоўваць яе парэшткі ў саляным растворы. Мяркуецца, што жанчына загінула некалькі гадоў таму, а дачка ўвесь гэты час атрымлівала за яе пенсію.
Следчы камітэт пакуль не пацвердзіў гэтыя звесткі. Прызначаная экспертыза, якая павінна ўстанавіць асобу загінулай і прычыну смерці.
😢 У Беларусі зніклі яшчэ дзве вёскі
У Пухавіцкім раёне вырашылі скасаваць дзве вёскі – Сіротку і Наваполле. У 2026 годзе ў Беларусі прынялі рашэнні аб скасаванні як мінімум 21 сельскага населенага пункта.
📌 Больш падрабязна пра дынаміку знікнення вёсак у Беларусі — чытайце тут
🔗 Адкрыць спасылку з Беларусі
edited
🥅 Хакеісты менскага «Дынама» наведалі ў больніцы заўзятарку, якой шайба трапіла ў галаву
Падчас матчу менскага і маскоўскага «Дынама» на «Менск-Арэне» шайба трапіла ў галаву заўзятарцы, якая сядзела ў першым шэрагу: галава жанчыны моцна крывавіла, яна страціла прытомнасць, але ачуняла пасля таго, як ёй далі панюхаць нашатырны спірт. Затым была шпіталізаваная.
Гульцы Сяргей Кузняцоў і Данііл Сацішвілі перадалі жанчыне падарункі ад клуба і пазычылі хутчэй адужаць.
edited
🇺🇸 Чаму спецпасланнік Трампа Коўл не вярнуўся ў Беларусь у сярэдзіне кастрычніка, як абяцаў?
Што тармозіць перамовы Беларусі і ЗША, і ці варта чакаць новага этапу перамоваў і вызвалення палітвязняў — тлумачаць палітычныя аглядальнікі Валер Карбалевіч і Віталь Цыганкоў.
📌 Адкрыць спасылку з Беларусі
edited
📌 У Кіеўскай вобласці з будынку, які здымае мясцовы ТЦК, мясцовыя патрабавалі выпусціць мужчын
Учора ўвечары да лекараў з прыватнай хуткай дапамогі паступіў званок ад сваякоў аднога з мужчын, якога трымалі ў будынку ў Петрапаўлаўскай Баршчагоўцы. У Нацгвардыі Украіны сцвярджаюць, што там знаходзіліся вайскоўцы, затрыманыя пасля самавольнага пакідання часткі.
Спачатку медыкаў не пускалі на аб'ект. Пазней каля будынку сабраліся мясцовыя жыхары, якія патрабавалі пусціць медыкаў унутр і абвінавачвалі вайскоўцаў у жорсткім абыходжанні. Тады лекарам усё ж удалося вывезлі чатырох чалавек, адзін з якіх быў у цяжкім стане.
Мясцовыя ж у гэты час працягвалі патрабаваць, каб адпусцілі ўсіх мужчын, якія ёсць у будынку ТЦК, ледзь не дайшло да беспарадкаў: пратэстоўцы выбівалі дзверы і пашкодзілі аўтобус ТЦК.
Таксама на месца прыехаў Кірыл Буданаў, які пасля сустрэчы з людзьмі ўнутры будынку заявіў, што больш тых, каму неабходная медычная дапамога, у будынку няма, і заклікаў прысутных разысціся.
🥶 У Беларусь ідуць замаразкі і мокры снег
У найбліжэйшыя дні надвор'е ў Беларусі істотна пахаладае. Уначы тэмпература месцамі будзе апускацца да –4 °C, чакаюцца дажджы з мокрым снегам, а на дарогах магчымыя галалёд і галалёдзіца.
У сярэдзіне тыдня начныя замаразкі закрануць значную частку краіны, а ў чацвер у асобных раёнах пройдуць ападкі ў выглядзе мокрага снегу.
Кіроўцам і пешаходам варта быць асабліва ўважлівымі раніцай і ўначы.
⚖️ 265 скаргаў і толькі два выпадкі поспеху. Чаму рашэнні Канстытуцыйнага суда выклікаюць усё больш пытанняў
За тры гады беларусы падалі ў Канстытуцыйны суд 265 скаргаў. Але толькі ў двух выпадках суд прызнаў нормы законаў такімі, што супярэчаць Канстытуцыі.
Пры гэтым, як адзначае юрыст праекту «Права на абарону» Максім Палавінка, некаторыя пазнейшыя рашэнні КС фактычна супярэчаць яго ўласным ранейшым высновам. Калі ў адной справе суд забараніў ужываць падатковыя нормы «задняй датай», то ў іншых падобных спрэчках стаў на бок дзяржавы.
«Гэта вельмі нязграбныя, цяжкія, нелагічныя і непаслядоўныя рашэнні», – лічыць эксперт.
🏭 Нежынскі ГУК могуць рыхтаваць да вялікай угоды з ЗША?
Пасля крытыкі з боку Лукашэнкі за «аблупленую фарбу» і недаробкі на Нежынскім горнаўзбагачальным камбінаце эксперты зноў загаварылі пра магчымы продаж прадпрыемства амерыканскім інвестарам.
Палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў нагадвае, што Нежынскі ГУК ужо называўся адным з найбольш верагодных актываў для патэнцыйнай «вялікай угоды» паміж Менскам і Вашынгтонам.
А беларускі калій застаецца таварам, які можа быць цікавы ЗША на фоне гандлёвых спрэчак з Канадай.
👉️️️️️️ Чытайце цалкам
🔗️️️️️️ Гэты лінк адкрыецца з Беларусі
🔥 Удар па адным з найбуйнейшых НПЗ Расеі
Паведамляецца, што Сілы абароны Украіны атакавалі «Славнефть-ЯНОС» у Яраслаўлі – адзін з пяці найбуйнейшых нафтаперапрацоўчых заводаў Расеі.
Прадпрыемства перапрацоўвае каля 15 млн тон нафты за год і вырабляе бензін, дызель, авіяцыйны газ і іншыя нафтапрадукты, забяспечваючы ў тым ліку Маскоўскі рэгіён і расейскі ВПК.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔸 171 палітвязень – у асаблівай рызыцы. Некаторыя могуць не дачакацца вызвалення
Паводле праваабарончага цэнтру «Вясна», зараз вядома як мінімум пра 171 палітвязня, які знаходзіцца за кратамі ў асабліва цяжкім становішчы.
🔸 Прапаганда пахвалілася выратаваннем ката з Алэшак, але ў яго знайшліся сапраўдныя гаспадары
Дзяржаўныя медыя распавялі гісторыю пра рудую котку, якая нібыта знайшла новы дом у Беларусі.
🔸 Эдуард Пальчыс назваў сябе галоўным каардынатарам маршаў 2020 году
Ён заявіў, што быў каардынатарам пратэставага чата «ХАТА», у які ўваходзілі многія ўплывовыя беларускія блогеры.
#штопачытаць
edited
🪖Жыхары Гомля паведамляюць пра гук, падобны да палёту «Шахеда»
Пра гэта пішуць людзі з раёну гандлёвага дому «Рэчыцкі» і Давыдаўскага рынку.
❤️ "Нашая вечная бяссоніца, нашая Няміга"
Чароўныя і таямнічыя здымкі нашай падземнай цяпер Нямігі. ☝️
🤷♂️ Малады аршанец пайшоў ваяваць за Расею і знік
Уладзімір Шпак нарадзіўся 15 верасня 2005 года: калі пачалося поўнамаштабнае расейскае ўварванне, яму было ўсяго 16 гадоў.
Паводле паведамлення сям'і, на вайне Уладзімір знаходзіцца з 11 сакавіка 2026 года - кантракт ён падпісаў у 20 гадоў. Апошні раз выходзіў на сувязь 20 чэрвеня. З таго часу блізкія нічога пра яго не ведаюць. ☝️
😍 "Цуды" здараюцца не толькі на Каляды і Новы год
Але і ў лістападзе: пад Магілёвам заквітнела валошкавае поле. Дарэтуль на полі расла люцэрна, паведамляе «МагілёўАнлайн». Вось такі ураджай. 🤷♂️
edited
☝️За выбухоўкай для беларусаў у Бельгіі можа цягнуцца расейскі след
Пра гэта карэспандэнту "Белсату" сказалі ў царкве. Перад беларускім набажэнствам на Дзяды, каля царквы ў Антвэрпэне выявілі каністру з бензінам, да якой была прымацаваная піратэхніка. Служба за памерлых беларусаў была адмененая. Чаму ёсць падставы меркаваць, што выбуховыя рэчывы прывезлі менавіта для беларусаў?
«Мы можам толькі меркаваць з таго, што бельгійскае тэлебачанне сказала, што ў гэтай царкве адбываюцца службы не толькі рыма-каталіцкія, але і службы беларускай грэка-каталіцкай царквы. Магчыма, сродкі масавай інфармацыі Бельгіі ведаюць нешта большае, што дае ім магчымасць казаць пра гэтую дэталь, пра нашую беларускую царкву», – растлумачыў прадстаўнік царквы Зміцер Піменаў.
На думку суразмоўцы, «надыдзе час, і калі спецслужбы Бельгіі адсочаць ці сапраўды падрыхтоўка да тэракту была арганізаваная маскоўцамі, маскоўскімі бесамі». Піменаў падкрэсліў, што на ягоны погляд, без удзелу Расеі такое наўрад ці магло адбыцца. ☝️