💬 Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі жывуць паўмільёна ўкраінцаў. Але іх усяго 43 тысячы Дыктатар агучыў гэтую лічбу, абгрунтоўваючы свае заклікі правесці мірныя перамовы ў Менску. Аднак, паводле афіцыйных звестак, у 2026 годзе ў Беларусі пражываюць каля 43 тысяч грамадзян Украіны. Лічба ў паўмільёна, якой аперуе Лукашэнка, датычыць усіх, хто перасякаў мяжу, а не тых, хто застаўся жыць у краіне. Таксама дыктатар заявіў, што ўкраінцы маюць роўныя з беларусамі правы, забяспечаныя жыллём і не парушаюць грамадскага парадку.