🤦🏼 Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне скончыцца ў бліжэйшыя месяцы Пры гэтым ён прыпісвае Беларусі значныя намаганні дзеля спынення вайны: «У 2022 годзе гэтае супрацьстаянне магло скончыцца цягам некалькіх тыдняў. Беларусь прыклала да гэтага нямала намаганняў», — перадаюць словы дыктатара дзяржаўныя медыя. Аднак ён не ўдакладняе, у чым менавіта заключаліся гэтыя намаганні. Затое вінаватымі ў тым, што мір не быў дасягнуты, называе «сяброў» Украіны, якія падтрымалі яе зброяй. Такім чынам, пад «мірам» Лукашэнка, відаць, мае на ўвазе капітуляцыю Украіны перад Расеяй у першыя дні вайны, калі расейскі войскі заходзілі з тэрыторыі Беларусі.