🏭 Нежынскі ГУК могуць рыхтаваць да вялікай угоды з ЗША? Пасля крытыкі з боку Лукашэнкі за «аблупленую фарбу» і недаробкі на Нежынскім горнаўзбагачальным камбінаце эксперты зноў загаварылі пра магчымы продаж прадпрыемства амерыканскім інвестарам. Палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў нагадвае, што Нежынскі ГУК ужо называўся адным з найбольш верагодных актываў для патэнцыйнай «вялікай угоды» паміж Менскам і Вашынгтонам. А беларускі калій застаецца таварам, які можа быць цікавы ЗША на фоне гандлёвых спрэчак з Канадай. 👉️️️️️️ Чытайце цалкам 🔗️️️️️️ Гэты лінк адкрыецца з Беларусі