☝️За выбухоўкай для беларусаў у Бельгіі можа цягнуцца расейскі след Пра гэта карэспандэнту "Белсату" сказалі ў царкве. Перад беларускім набажэнствам на Дзяды, каля царквы ў Антвэрпэне выявілі каністру з бензінам, да якой была прымацаваная піратэхніка. Служба за памерлых беларусаў была адмененая. Чаму ёсць падставы меркаваць, што выбуховыя рэчывы прывезлі менавіта для беларусаў? «Мы можам толькі меркаваць з таго, што бельгійскае тэлебачанне сказала, што ў гэтай царкве адбываюцца службы не толькі рыма-каталіцкія, але і службы беларускай грэка-каталіцкай царквы. Магчыма, сродкі масавай інфармацыі Бельгіі ведаюць нешта большае, што дае ім магчымасць казаць пра гэтую дэталь, пра нашую беларускую царкву», – растлумачыў прадстаўнік царквы Зміцер Піменаў. На думку суразмоўцы, «надыдзе час, і калі спецслужбы Бельгіі адсочаць ці сапраўды падрыхтоўка да тэракту была арганізаваная маскоўцамі, маскоўскімі бесамі». Піменаў падкрэсліў, што на ягоны погляд, без удзелу Расеі такое наўрад ці магло адбыцца. ☝️