⚖️ 265 скаргаў і толькі два выпадкі поспеху. Чаму рашэнні Канстытуцыйнага суда выклікаюць усё больш пытанняў За тры гады беларусы падалі ў Канстытуцыйны суд 265 скаргаў. Але толькі ў двух выпадках суд прызнаў нормы законаў такімі, што супярэчаць Канстытуцыі. Пры гэтым, як адзначае юрыст праекту «Права на абарону» Максім Палавінка, некаторыя пазнейшыя рашэнні КС фактычна супярэчаць яго ўласным ранейшым высновам. Калі ў адной справе суд забараніў ужываць падатковыя нормы «задняй датай», то ў іншых падобных спрэчках стаў на бок дзяржавы. «Гэта вельмі нязграбныя, цяжкія, нелагічныя і непаслядоўныя рашэнні», – лічыць эксперт.