🇵🇱 Польскія ўлады хочуць зрабіць атрыманне грамадзянства больш складаным Сярод прапанаваных зменаў – павышэнне патрабаванняў да ведання польскай мовы з B1 да B2, падаўжэнне мінімальнага тэрміну пражывання ў краіне, а таксама ўвядзенне экзамену на грамадзянства. Таксама разглядаецца магчымасць ануляваць грамадзянства, калі высветліцца, што яно было атрымана на падставе ілжывых звестак або падробленых дакументаў.