😥Беларуска распавяла, што пасля падзення з вышыні на працы яе брату не выклікалі хуткую дапамогу. Ён памёр Мужчына ўпаў з вышыні на прадпрыемстве ТАА «Карыё» 21 жніўня 2026 года. Замест таго, каб выклікаць хуткую, ейнага брата вывезлі на аўтавакзал і пакінулі там. Прыкладна праз 18 гадзінаў яна разам з мужам прыехала з Менску, але выратаваць брата ўжо не ўдалося. Калі б хуткую дапамогу выклікалі адразу, у Мядзелі была магчымасць зрабіць камп'ютарную тамаграфію. Аднак пацярпелага павезлі ў Паставы, дзе ён упаў у кому. Праз адсутнасці КТ аперацыю праводзілі без адпаведнай дыягностыкі. Мужчына памёр, не прыходзячы ў прытомнасць. Цяпер ягоная сястра шукае сведкаў і адваката, і намагаецца каб яе і іхную маці прызналі пацярпелымі, але Следчы Камітэт дае адпіскі.