😥 171 палітвязень – у асаблівай рызыцы. Некаторыя могуць не дачакацца вызвалення Паводле праваабарончага цэнтру «Вясна», зараз вядома як мінімум пра 171 палітвязня, які знаходзіцца за кратамі ў асабліва цяжкім становішчы. Для 32 з іх праваабаронцы вылучаюць статус найбольш тэрміновых выпадкаў. Сярод іх – людзі з анкалогіяй, інваліднасцю, эпілепсіяй, а таксама тыя, хто страціў зрок або знаходзіцца ў поўнай ізаляцыі. Каго праваабаронцы лічаць найбольш уразлівымі і чаму менавіта гэтыя людзі патрабуюць тэрміновай дапамогі – чытайце на сайце «Белсату». Гэтая спасылка працуе з Беларусі