🏒 Кіеў выступіў супраць вяртання расейцаў на ЧС па хакеі Міністр замежных справаў Украіны Андрэй Сыбіга рэзка раскрытыкаваў рашэнне аб вяртанні расейскіх зборных на міжнародныя хакейныя турніры: «Дазваляючы расейскаму хакею вярнуцца на лёд, CAS афарбоўвае лёд украінскай крывёю. Расея не спыніла вайны. Яна не перастала забіваць украінцаў. Яна не спыніла сваіх бязлітасных атакаў на нашыя гарады. Дык што менавіта змянілася, каб апраўдаць вяртанне яе нацыянальных хакейных зборных на міжнародныя спаборніцтвы?»