Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году.
Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал.
↓ Важныя спасылкі ↓
📲 cde34rfv.ovh
taplink.cc/belsat
Subscribers14.6K +0 24h
Reach per post (ERR)11.1%1.6K avg views
Posting36.8/daylast 35 minutes ago
Reactions per 1K views14.7❤ 🤬 😢
💥 Падсумоўваем вынікі тыдня ў «Студыі Белсат»
У сённяшнім выданні:
🔸Ці не стане незалежнасць Беларусі цаной міру ва Украіне? Абмяркуем з Аляксандрам Марозавым
🔸Пра новыя прызнанні Соф'і Сапегі і пра тое, якой мусіць быць апазіцыя сёння – штабам барацьбы за змену ўлады ці цэнтрам падтрымкі і прадстаўніцтва беларусаў, пагаворым з Іванам Краўцовым
🔸Ад расстраляных паэтаў да сённяшніх палітвязняў. Як захаваць беларускую культуру і яе спадчыну, калі яе стваральнікаў зноў кідаюць за краты? Абмяркуем з Алесем Чумаковым
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/tUAu-9C1-Ug
💬 «Я расказваў пра парушэнні правоў чалавека ў беларускіх турмах, пра тое, што бачыў і перажыў сам. У Беларусі гэта назвалі „садзейнічаннем экстрэмісцкай дзейнасці“»
Праваабаронца Леанід Судаленка апублікаваў леташні адказ Генпракуратуры на ягоную скаргу, датычную завочнага прысуду ў 5 гадоў калоніі.
Намеснік кіраўніка ведамства Аляксей Стук патлумачыў, што нагодаю для пераследу зрабіліся інтэрв'ю Судаленкі незалежным медыям (у тым ліку «Белсату»), а паколькі гэтыя СМІ прызнаныя ў Беларусі «экстрэмісцкімі фармаваннямі», то каментары ім уважаюцца за «спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці».
Стук напісаў, што праваабаронца сваімі інтэрв'ю «забяспечыў працяг дзейнасці экстрэмісцкіх фармаванняў шляхам напаўнення інфармацыйнага парадку дня матэрыялам, што дыскрэдытуе Рэспубліку Беларусь».
Аніякіх працэсуальных парушэнняў падчас спецыяльнага вядзення і суда высокапасадовец з Генпракуратуры не заўважыў.
Telegram doesn't show this post on the web. Open it in Telegram to see it.
🏋️ Гэты амерыканец – фанат лукашэнкаўскай «моцнай рукі». Хто ён – новы кумір прапаганды?
У Менск Кліфард Кіракаф прыехаў на запрашэнне Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі, якую ўзначальвае Алег Гайдукевіч.
За некалькі дзён заакіянскі госць сустрэўся з дэпутатамі, наведаў Гомельскі хімічны завод і даў інтэрв'ю дзяржаўным медыям. Ён гаварыў пра гандаль, угнаенні, стасункі з Вашынгтонам і лёс сусветнай палітыкі. Апошні, на думку амерыканца, цалкам мог бы вырашацца пры ўдзеле Лукашэнкі, якога Захад, маўляў, незаслужана ігнаруе.
✅ Больш пра новы «масток» рэжыму Лукашэнкі з ЗША расказваем тут
🔗 Карыстайцеся гэтым лінкам, калі чытаеце нас з Беларусі
🤨️️️️️ «Беларусь паступова знікае як самастойная палітычная праблема»
Пасля ўдзелу ў польскай Канферэнцыі па ўсходняй палітыцы сваімі ўражаннямі ў фэйсбуку падзяліўся журналіст Дзмітрый Гурневіч:
«Беларусь паступова знікае як самастойная палітычная праблема. Гэта, магчыма, адна з самых небяспечных рэчаў, якія адбыліся з Беларуссю за апошнія гады. Хіба не пра такую «незалежнасць» марылі тыя, хто гадамі паўтараў мантру, што Лукашэнка – яе гарант? Што ж, маеце. Калі Лукашэнка быў патрэбны, каб захаваць незалежнасць, то вось вынік: свет усё часцей перастае бачыць Беларусь асобна ад Расеі. Нашу краіну проста перастаюць успрымаць як суб’ект, перастаюць шукаць і асобную палітыку адносна яе.
Гэта сапраўдная параза апошніх гадоў. Не тое, што пра Беларусь сталі менш пісаць. А тое, што іншыя паступова перастаюць уяўляць Беларусь без Расеі. І гэта кепская навіна не толькі для дэмсілаў, але і для рэжыму, які зацягнуў краіну ў такое балота, адкуль цэлым ён ужо не выйдзе».
Telegram doesn't show this post on the web. Open it in Telegram to see it.
🚑 Хуткая дапамога «падбіла» трамвай у сталічнай Серабранцы. Той развярнула амаль на 90 градусаў
Здарэнне адбылося на скрыжаванні вуліцаў Ракасоўскага і Пляханава. Двух медычных супрацоўнікаў і кіроўцу трамвая даставілі ў больніцу для абследавання.
ДАІ не спяшаецца называць вінаватага ў ДТЗ. А вы як думаеце? 🧐
edited
👀 Расейскае ФСБ затрымала падлетка, які размясціў ролік у TikTok з пагрозаю зладзіць тэракт у музеі «Царыцына»
Нагадаем: учора інфармацыю пра магчымае «здарэнне, што можа прывесці да масавых ахвяраў» у згаданым музеі, апублікавала амбасада ЗША ў РФ. Толькі пасля гэтага справаю заняліся ФСБшнікі, а ўласна ў адміністрацыі «Царыцына» наогул казалі, што нічога не ведаюць.
Тэрыторыя музею-запаведніка ўвечары 31 кастрычніка была ачэпленая, спецслужбы шукалі сляды, якія маглі б указваць на дзейнасць імаверных тэрарыстаў.
У выніку «тэрарыстам» апынуўся падлетак з TikTok. ФСБ выказала падзяку «амерыканскім калегам» за пільнасць.
🏔 60 кг на спіне, бочка піва ў грузе і ніякіх перакусаў па дарозе
Гэта традыцыйнае спаборніцтва горных насільшчыкаў (носічаў) Sherpa Rally у Татрах.
Удзельнікі цягнуць у горныя прытулкі груз вагою 60 кг, і абавязковая частка гэтай ношы – бочка піва. 🍯
edited
🎃 Ідэолагі змагаюцца з Гэлаўінам, але жыццё ў РБ можа быць куды страшнейшым, чым гэтае «свята нячысцікаў»
Дзмітрый Семчанка ў сваёй праграме «Дэкодар» сабраў 10 навінаў тыдня, ад якіх кроў у жылах стыне нашмат хутчэй, чым ад гарбузоў са свечкамі ды цацачных шкілетаў.
👀 Глядзіце свежае выданне проста цяпер на канале «БЕЛСАТ NEWS»
🤢 Наведвальнікі менскай цукерні сустрэліся з прусаком
Паведамляецца, што кадры знятыя ва ўстанове «Ц'еры» на тэрыторыі ГЦ Dana Mall. Гэтых «гасцей» бачылі там і раней.
💁🏻♂️ Ну што тут сказаць: «Стоп таракан!»
📹 Відэа: Минск. Главное!
💁🏻♂️ «Ну трохі выпіў». Новы ўікэнд – новая пагоня са стралянінаю за п'яным кіроўцам
Гэтым разам касплэй на GTA адбыўся ў Пухавіцкім раёне, непадалёк вёскі Суцін. ДАІ атрымала званок з інфармацыяй пра тое, што па мясцовай дарозе едзе Ford без нумароў з меркавана нецвярозым кіроўцам за стырном.
Калі легкавік выявілі, мужчыну быў пададзены сігнал аб спыненні, аднак той яго праігнараваў. Распачалася пагоня, у часе якой ДАІшнікі працягвалі патрабаваць ад кіроўцы спыніцца – але марна.
Пасля страляніны па колах з табельнай зброі інспектарам усё ж удалося затрымаць аўтамабіль і мужчыну. Як высветлілася, 32-гадовы кіроўца раней ужо быў пазбаўлены пасведчання за «п'яныя пакатушкі». Відавочныя прыкметы ап'янення былі заўважныя і гэтым разам, аднак праходзіць праверку на алкатэстары затрыманы адмовіўся.
На яго склалі 10 адміністратыўных пратаколаў, а за паўторнае кіраванне транспартным сродкам у п'яным выглядзе цягам года мужчыну пагражае крымінальная справа.
🤯 На Гэлаўін мадэль Хайдзі Клум зноў здзівіла публіку
На сваю штогадовую вечарыну яна прыехала ў вобразе... проста паглядзіце 🙈
edited
«Ніколі ў жыцці такога не рабіў!». Першыя госці далучаюцца да працы на хутары «Мроя»
Беларусы і палякі з імпэтам бяруцца за працу!
Якія падарункі прывезлі першыя госці Наталлі і Сяргею, як працавалі ды пра што беларусы размаўляюць за вячэраю, глядзіце ў новым выданні дакументальнага серыялу «Талака. Будуем мрою» на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE».
🎬 https://youtu.be/BZjr18bvaoo
📷 Кіраўніцтва менскай гімназіі звольніла маладую настаўніцу, бо тая выкладала ў Instagram «занадта адкрытыя» здымкі
Прычым гаворка не ідзе пра фота ў аголеным выглядзе або ў бялізне – такіх кадраў у акаўнце дзяўчыны не было.
✍️ Іншыя важныя падзеі: дакументальны фільм пра рэпрэсіі ў РБ стаўся найлепшым на фестывалі ў Нямеччыне, беларусы б'юць рэкорды па крэдытах на жытло, хтосьці кінуў ката проста на нейтральнай паласе паміж Беларуссю ды Польшчай.
👀 Глядзіце свежае выданне нашых экспрэс-навінаў проста цяпер
edited
💬 «Часам хочацца залезці пад коўдру і тыдзень адтуль не вылазіць. Але даводзіцца браць сябе ў рукі»
301 дзень у СІЗА стаў для валанцёркі фонду «Краіна для жыцця» Таццяны Астроўскай суворым выпрабаваннем, аднак цяжкасці ў ейным жыцці не скончыліся і пасля пераезду ў Варшаву.
Падзеі 5-гадовай даўніны дагэтуль балюча б'юць па жыцці жанчыны ды яе сям'і. Нягледзячы на ўсе ўдары лёсу, Таццяна трымаецца і дае прыклад трываласці для іншых.
✅ Чытайце пра ейную гісторыю на нашым сайце
🔗 Спасылка для чытачоў з Беларусі
🏆 Дакументальны фільм пра рэпрэсіі ў Беларусі ўганараваны на вядомым фестывалі DOK Leipzig
Стужка Андрэй Куцілы «Лісты» атрымала «Залатога голуба» – галоўную ўзнагароду імпрэзы. Таксама фільму прысудзілі адмысловую прэмію MDR Documentary Award.
Журы ў сваім рашэнні падкрэсліла, што праз перажыванні беларусаў – тых, хто выказваецца, малюе ці змагаецца іншым чынам – стужка ператварае сведчанні людзей у магутны акт супраціву.
✍️ Раней «Лісты» паспяхова дэбютавалі на 81-м Венецыянскім кінафестывалі, а таксама трапілі ў шорт-ліст прэстыжнай Еўрапейскай кінапрэміі (European Film Awards 2027), дзе прэтэндуюць на званне найлепшага дакументальнага фільма года.
🕯 На могілках Варшавы і Вільні пахавана нямала беларускіх дзеячаў палітыкі, навукі і мастацтва. Расказваем, да каго «пайсці ў госці» на Дзяды
На жаль, многія эмігранты цяпер не маюць магчымасці вярнуцца на радзіму і наведаць магілы продкаў. Зрэшты, на Павонзках у польскай сталіцы і на Росах у літоўскай знайшлі вечны спакой дзясяткі нашых выбітных землякоў.
У якасці своеасаблівай «тэрапіі» і аддаючы даніну традыцыям можна наведаць месцы іхнага пахавання.
✅ Расказваем болей па тэме вось тут
🔗 А калі вы ў Беларусі, чытайце праз гэты лінк
😨 67-гадовы кіроўца заснуў за стырном на трасе М1 – вынік на відэа
Здарэнне адбылося ў суботу раніцаю ў Талачынскім раёне Віцебшчыны. Мужчына, што кіраваў аўтамабілем Hyundai, атрымаў траўмы і быў шпіталізаваны.
edited
🎃 Учорашняга менскага вайбу ў стужку
Паглядзіце, што адбывалася ў Беларусі ў ноч Гэлаўіну.