💥Заснавальнік медцэнтру «Новы зрок» заявіў, што таемна наведаў Беларусь і застаўся незаўважаным для КДБ Алег Каўрыгін сцвярджае, што нядаўна таемна пабываў у Менску «не парушаючы законы аніводнай краіны». Пра гэта ён расказаў у інтэрв’ю праекту «ТОК». Паводле бізнесоўца, ён трапіў у Беларусь праз Кітай, Арменію і Расею, выкарыстаўшы адмысловы дакумент, які не правяраюць на мяжы. У Менску бізнесовец правёў некалькі дзён, карыстаўся чужым адзеннем і роварам, а тэлефоны захоўваў у адмысловых экранаваных чахлах. Ён таксама заявіў, што зрабіў сэлфі каля будынку КДБ. Пры гэтым Каўрыгін не раскрыў сапраўдную мэту паездкі. У Беларусі Каўрыгіна завочна асудзілі на 12 гадоў зняволення. У сакавіку 2026 года Інтэрпол выключыў яго са сваёй базы вышуку, прызнаўшы справу палітычнай.