◾️Пахавалі беларускага добраахвотніка Віталя «Вітушку» Трыгубава На пахаванні 30 кастрычніка прысутнічалі ягоныя родныя і пабрацімы. З меркаванняў бяспекі колькасць удзельнікаў цырымоніі давялося абмежаваць. Віталь пахаваны на Нацыянальных вайсковых могілках Украіны.