Белсат ✔

@belsat · Belarusian · active

Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году. Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал. ↓ Важныя спасылкі ↓ 📲 cde34rfv.ovh taplink.cc/belsat

Subscribers 14.6K Subscribers, last 30 days: 14.6K → 14.6K +0 24h
Reach per post (ERR) 11.1%1.6K avg views
Posting 36.9/day last 19 minutes ago
Reactions per 1K views 14.7 ❤ 🤬 😢
  1. 📚 Максім Знак напісаў працяг «Зэкамерону». Наш журналіст распытаў, што там цікавага Кніга «Каланісты» – гэта зборнік аповедаў з віцебскай зоны. Усяго пад вокладкаю чытач знойдзе 72 гісторыі. Чаму акурат столькі? Пра гэта і пра іншыя нюансы свежага выдання Максім Знак расказвае ў размове з «Белсатам». ✅ Чытайце інтэрв'ю на нашай старонцы 🔗 Спасылка для чытачоў з Беларусі

  2. 🔸Палітзняволенага журналіста Ігара Ільяша ўзгадалі ў Вашынгтоне ў часе акцыі Roll Call for Freedom Ля Мемарыялу Лінкальна, дзе рэгулярна ладзяцца праваабарончыя акцыі, зачыталі імёны зняволеных, якія знаходзяцца ў турмах па ўсім свеце за свае перакананні. Сярод іншых, назвалі і імя Ігара Ільяша, якога трымаюць за кратамі ўжо больш за два гады.

  3. 🚌 «Менсктранс» зладзіў «паляванне на зайцаў», але без кантралёраў Беларусы ў Threads раяць прадпрыемству перайсці да больш сучасных фарматаў продажу і кантролю квіткоў. А таксама: жыхары акупаваных Алешак прыляцелі ў Гомель, у Польшчы раптам выбухнуў палітычны крызіс, спявачкі з «чорных спісаў» запісалі супольны трэк. 👀 Глядзіце нашае экспрэс-выданне навінаў проста цяпер

  4. edited

    👀 У чаты беларускай дыяспары ў Польшчы ды Літве закідваюць вельмі сумнеўныя прапановы «падпрацоўкі». Падобна, за імі стаяць спецслужбы РФ або РБ На сітуацыю звярнула ўвагу @nashaniva. Зацікаўленым прапануюць перайсці ў адмысловы Telegram-бот, дзе спачатку даюць «тэставае заданне»: расклейваць улёткі па горадзе. Кожную трэба сфатаграфаваць, каб давесці «куратару», што «праца» выкананая. Тарыф: 1 еўра за 1 улётку. Здавалася б, нічога крымінальнага. Аднак уся сутнасць у змесце гэтых улётак. Калі гаворка ідзе пра польскія гарады, то людзям, якія павяліся на «лёгкія грошы», даецца заданне клеіць інструкцыю «як паводзіць сябе ў выпадку акупацыі». Мясцовых жыхароў заклікаюць «не правакаваць» акупантаў, не здымаць вайсковую тэхніку акупанта, не перашкаджаць яе руху і гэтак далей. Калі ў часе распаўсюджвання такіх «інструкцый» у мінакоў узнікнуць пытанні, «куратары» раяць адказваць, што ідзе падрыхтоўка да здымак фільму або праводзіцца сацыяльны эксперымент. Тых «выдатнікаў», якія далі рады з «тэставым заданнем», пераводзяць «на павышэнне»: даручаюць фатаграфаваць стратэгічныя аб'екты і выконваць «іншую працу», за якую могуць плаціць ужо ад 150 да 1400 еўраў. ❗️Будзьце пільнымі, не пераходзьце па сумнеўных спасылках у Telegram ды не запускайце сумнеўныя боты

  5. ☝️Падлетак, што зладзіў смяротную аварыю ў Лельчыцкім раёне, быў п'яны. Ягоныя пасажыры таксама Як паведамляе Следчы камітэт, кампанія нецвярозых маладзёнаў пасля сумеснага адпачынку вырашыла «пакатацца па раёне». 17-гадовы хлопец без дазволу ўзяў ключы ад Audi старэйшага брата, і павёз сваіх сяброў насустрач прыгодам. Прыгоды скончыліся трагічна а 3:30 ночы, калі падлетак не даў рады кіраванню: ён спрабаваў вярнуць аўтамабіль з сустрэчнай паласы ў сваю, але легкавік вынесла ў правы кювет, дзе ён ударыўся аб дрэва. Кіроўца выжыў, ён цяпер шпіталізаваны. Пашанцавала і аднаму з пасажыраў – 15-гадоваму маладзёну. А вось трое іхных сяброў (дваім было па 17 і яшчэ аднаму 16 гадоў) загінулі.

  6. 💛 Бабруйскаму буслу, што не паляцеў у вырай, далі прытулак Відэа з разгубленай птушкай, што ходзіць па вуліцы райцэнтру, з'явілася ў сацсетках тыдзень таму. Цяпер жа бусел мае дах над галавою і ўжо аблюбаваў сабе ложак. Ну не Егіпет канешне, але таксама норм 👌 📹 Відэа: Threads

  7. 🔬Другая прэмія для беларускіх навукоўцаў «Бізон Гіґс» ужо шукае свайго гаспадара Арганізацыю прэміі ладзіць супольнасць папулярызатараў навукі, якая склалася вакол часопіса-самвыдату «Pamyłka». Мінулы раз яе ўручалі два гады таму. Што гэта за беларускі «Нобэль», як стаць намінаваным ды які прыз чакае пераможцу? ✅ Расказваем у нашым матэрыяле 🔗 Спасылка для чытачоў з Беларусі

  8. ☝️Самалёты з эвакуяванымі жыхарамі Алешак прызямліліся ў Гомлі На кадрах, якія публікуе дзяржаўнае агенцтва БелТА, відаць, што разам з людзьмі эвакуявалі шмат хатніх гадаванцаў. Далей з Гомля яны паедуць на падкантрольную Украіне тэрыторыю.

  9. edited

    💥 Ранішняе шоу на «Белсаце» У сённяшнім выпуску абмяркуем Гэлаўін і беларускіх чыноўнікаў, як выбары ў ЗША могуць паўплываць на перамовы з Лукашэнкам, а таксама ўзгадаем лёсы беларусаў у сталінскіх лагерах. Далучайцеся да нашага эфіру!

  10. Частка жыхароў акупаваных Алешак эвакуявалася Яны маглі выехаць як ва Украіну, так і ў Расею. Для эвакуацыі было выдзелена 25 аўтобусаў. Тых жыхароў, хто выбраў Украіну, спачатку даставілі ў Анапу, а цяпер адправілі ў Гомель на ваенных самалётах. Іх суправаджае ўкраінскі амбудсмен Дзмітрый Лубінец. Паводле мясцовых уладаў і валанцёраў, у Алешках застаюцца каля 2 000 чалавек. Іх заклікаюць да эвакуацыі і абяцаюць гуманітарную дапамогу.

  11. edited

    Трое падлеткаў загінулі ў аварыі на Гомельшчыне Паводле МУС, 17-гадовы хлопец не справіўся з кіраваннем аўтамабіля Audi і ўрэзаўся ў дрэва. Ад удару загінулі 16-гадовы і двое 17-гадовых пасажыраў. Кіроўца і 15-гадовы пасажыр дастаўленыя ў больніцу. ДТЗ адбылося на 76-м км аўтадарогі Р-36 «Мазыр – Лельчыцы – Мілашэвічы – мяжа Украіны». На месцы працуюць экстраныя службы.

  12. edited

    У Польшчы адхілілі старшыню Канстытуцыйнага трыбунала, што прывяло да абвастрэння шматгадовага канфлікту Будынак судовага органа ахоўвала паліцыя, на вуліцы сабраліся пратэстоўцы. Прэзідэнт Польшчы абвясціў, што разгарнуў самалёт, на якім накіроўваўся ў Сенегал, і вяртаецца назад у Варшаву. Што менавіта адбылося? Увечары 30 кастрычніка суддзя Анна Корвін-Пятроўская абвясціла, што часова бярэ на сябе кіраўніцтва Канстытуцыйным трыбуналам, а яго старшыню Багдана Свенчкоўскага і намесніка Бартломея Саханьскага адхіляе ад выканання абавязкаў на месяц. Паводле яе, кіраўніцтва трыбуналу перашкаджала скліканню агульнага сходу суддзяў, не дапускала да працы новых чальцоў суда, а таксама фармавала склады для разгляду спраў з парушэннем закона. Свенчкоўскі і яго прыхільнікі адхіленне не прызналі. На фоне гэтага каля будынку трыбуналу сабраліся пратэстоўцы. Суддзя Корвін-Пятроўская звярнулася ў паліцыю, папярэдзіўшы пра магчымыя пагрозы жыццю і здароўю супрацоўнікаў установы. Дональд Туск назваў змены ў трыбунале – «аднаўленнем вяршэнства права». Ягоныя палітычныя супернікі называлі гэта «дзяржаўным пераваротам». З чаго ўсё пачалося? Палітычны канфлікт вакол Канстытуцыйнага трыбуналу пачаўся ў 2015-м, калі партыя «Права і справядлівасць» (PiS), якая прыйшла да ўлады, пачала змяняць склад суда. Пасля прыходу да ўлады ўрада Дональда Туска ў 2023-м канфлікт атрымаў новы імпульс. Кіроўная кааліцыя лічыць, што трыбунал страціў незалежнасць праз палітызаваныя прызначэнні, і дамагаецца аднаўлення яго легітымнасці. Прадстаўнікі PiS, наадварот, абвінавачваюць урад у спробе падпарадкаваць сабе судовую ўладу. Вясной 2026 года Сейм абраў новых суддзяў Канстытуцыйнага трыбуналу. Аднак прэзідэнт Наўроцкі адмовіўся прымаць прысягу ў часткі з іх. У выніку абраныя парламентам суддзі не маглі паўнавартасна прыступіць да працы.

  13. edited

    ☕️ Вітаем, шаноўныя! Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць: 🔺 У Музеі Вольнай Беларусі прайшла «Ноч (не)расстраляных паэтаў» Рэпартаж з мерапрыемства, прысвечанага чорнай даце нашай гісторыі, глядзіце па спасылцы. Чытайце тут, калі вы ў Беларусі. 🔺 «Рэпрэсій мала, патрэбны яшчэ абсалютны кантроль» У Беларусі змяняецца сістэма відэаманіторынгу грамадскай бяспекі. Прадстаўнік АПК мяркуе, што мэта гэтых зменаў – татальны кантроль над грамадствам. Разабраліся ў сітуацыі па спасылцы. Чытайце тут, калі вы ў Беларусі. 🔺 Эвакуацыя з Алэшак праз Гомель Як будзе адбывацца гуманітарная місія і якую ролю ў ёй адыграе Лукашэнка? Чытайце тут, калі вы ў Беларусі. #штопачытаць

  14. +2

    ☝️ Знакавыя «Дзяды-88» ў Менску – 38 гадоў Адзін з самых масавых "гучных" мітынгаў на прасторы тагачаснага СССР. Ён адбыўся 30 кастрычніка 1988 года з нагоды памінання продкаў «Дзяды». Мітынг быў жорстка разагнаны ўладамі – з выкарыстаннем слёзацечнага газу і вадамётнай тэхнікі. Адным з заяўнікаў быў Алесь Бяляцкі -- цяперашні Нобелеўскі лаўрэат і нядаўні палітвязень. «Я запомніў на ўсё жыццё, яшчэ з тых памятных "Дзядоў", што асабістая параза можа ўрэшце стацца агульнай перамогай» Гэтыя ўспаміны пазней увайшлі у ягоную кнігу «Халоднае крыло Радзімы». ☝️

  15. edited

    ☝️ Рэпрэсіі ў Беларусі – не толькі для людзей У Пінску напрыканцы кастрычніка 1952 года, была знішчаная сінагога. Вялікая сінагога — помнік архітэктуры XVII стагоддзя. Знаходзілася ў цэнтры гораду, каля рынку на Папярочна-Школьнай вуліцы. Твор архітэктуры рэнесансу. Сінагога выстаяла ў войнах, перажыла часы акупацыі і пажары. Але помнік гісторыі і даўніны разбурылі мірныя савецкія ўлады. ☝️

  16. ☝️Гульню кампаніі з беларускімі каранямі прызналі найлепшай у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе Камп’ютарная гульня Replaced, распрацаваная студыяй Sad Cat Studios і атрымала тры ўзнагароды на прэміі Central & Eastern European Game Awards. Яе прызналі найлепшай гульнёй года ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, а таксама адзначылі за найлепшы дызайн і сюжэт, піша Office Life. Гульня выйшла 14 красавіка на камп’ютарах і кансолях Xbox Series X/S. У пачатку снежня Replaced павінна з’явіцца і на мабільных прыладах. Sad Cat Studios заснавалі ў Мінску ў 2018 годзе. Цяпер кампанія працуе на Кіпры і ў Польшчы. Тры гады таму яна атрымала 5 мільёнаў даляраў на распрацоўку будучых гульняў. Прэмію Central & Eastern European Game Awards уручаюць з 2018 года ў польскім горадзе Познань. ☝️

  17. 🕯У праваслаўных беларусаў Вільні "Дзяды" — кожныя выходныя Яны прыбіраюць беларускія пахаванні на Свята-Ефрасіннеўскіх могілках. У тым ліку -- Камілы Марцінкевіч на Бернардынскіх могілках. Дзякуючы дапамозе краязнаўцы Ціхана Чарнякевіча ў пошуку пахаванняў выпускнікоў Віленскай беларускай гімназіі наш «ахоўны спіс» папоўніўся новымі імёнамі. Праваслаўныя беларусы заклікаюць на дзядоўскую талаку і да малітоўнага ўспаміну памерлых таксама ўсіх землякоў у Вільні і ў дзядоўскія выходныя дні. ☝️

  18. edited

    Сястра братоў Піпіяў выйшла на сувязь Грамадзянка Беларусі Луіза Піпія, сястра былых палітзняволеных Тамаза і Цімура Піпіяў, якая больш за месяц не выходзіла на сувязь, знайшлася. Сувязь аднавілася, пасля таго як справа зрабілася публічнаю, дзякуючы медыям. «Неўзабаве пасля гэтага яна выйшла на сувязь з намі, – расказаў Радыё Свабода Тамаз Піпія. – Мы паразмаўлялі праз відэа, цяпер маем сувязь рэгулярна». Паводле Тамаза, у сястры ўзніклі асабістыя праблемы, і яна не хацела ні з кім размаўляць. ☝️

  19. 💥 #галоўнае за 30 кастрычніка ✔️Аўтараў расстралялі, але вершы забіць не атрымалася. Рэпартаж з «Ночы (не)расстраляных паэтаў» ✔️Фотафакт: еўрапейскія дыпламаты ўшанавалі ў Курапатах памяць ахвяраў сталінскага тэрору ✔️Музыка і літаратар Алесь Плотка – пра падабенствы і адрозненні беларускага і ўкраінскага літаратурных рухаў 100-гадовай даўніны ✔️Польскі банк Millennium, які ў снежні збіраўся заблакаваць рахункі тысячам беларусаў, змякчыў сваю пазіцыю ✔️У жлобінскай школе, магчыма, скончыла жыццё самагубствам 8-класніца. Інфармацыі ад дзяржаўных органаў няма ✔️З акупаваных Алешак у Херсонскай вобласці, якія зазналі гуманітарную катастрофу, пачалі вывозіць мірных жыхароў ✔️«Новая газета», якая была адным з топавых апазіцыйных выданняў у Расеі, больш не будзе выходзіць ✔️Даследчыкі прааналізавалі, што адбываецца ў выгнанні з вымушанымі беларускімі мігрантамі 45+ ✔️Беларусы за лічаныя дні сабралі грошы на лекаванне экс-палітвязню Канстанціну Залатых ✔️Хакеры ўзламалі найбуйнейшую крыптабіржу Binance. Страты кампаніі могуць вымярацца мільярдамі долараў ✔️Літоўскія службы перахапілі метэазонд з кантрабанднымі цыгарэтамі непадалёк ад мяжы з Беларуссю. Затрыманыя два мясцовыя жыхары ✔️Сястра былых палітвязняў Тамаза і Цімура Піпіяў, якая больш за месяц не выходзіла на сувязь, знайшлася. З ёй усё добра ✔️Жанчына з 2 праміле ў крыві пашкодзіла тры прыпаркаваныя аўтамабілі і перакулілася сама ✔️Рабочы з Магілёва знайшоў сабе «падпрацоўку», за якую атрымаў крымінальную справу #рэпрэсіі: ▫️Праваабаронцы дадалі ў спіс палітвязняў 6 новых прозвішчаў, цяпер у ім 886 чалавек

  20. ❌ Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў спыніў дзейнасць Так пастанавілі Міністэрства культуры і Савет міністраў. Цэнтр існаваў 11 гадоў і за гэты час зладзіў шмат яскравых мерапрыемстваў. Пра жыццё і смерць НЦСМ расказваем у нашым відэа ☝️

  21. Older posts