🔺«Мы выйшлі на волю, але думалі, што мы можам зрабіць для тых, хто застаўся за кратамі?» Праваабаронца Наста Лойка распавяла, як нарадзілася ідэя «Ліста 73-х», які выклікаў шырокую дыскусію. Паглядзіце! 🎥 А цалкам размову можна паслухаць у нашай праграме «Карані праблемаў» на YouTube-канале «БЕЛСАТ NEWS»
Белсат ✔
Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году. Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал. ↓ Важныя спасылкі ↓ 📲 cde34rfv.ovh taplink.cc/belsat
-
-
🚌 З Алешак вывозяць 750 мясцовых жыхароў, для гэтага задзейнічалі 25 аўтобусаў Пра гэта напісала на сваёй старонцы ў X Мэланія Трамп, спасылаючыся на Упаўнаважаную па правах чалавека ў РФ Яну Лантратаву. Аўтобусы будзе суправаджаць спецыяльны канвой, а таксама машыны хуткай дапамогі і 50 медыкаў. 👀 Украінскі амбудсмэн Дмытро Лубінец тым часам запісаў супольнае відэа з Янай Лантратавай з Алешак. Абодва пацвердзілі, што ўсё падрыхтавана для эвакуацыі.
-
📌 Кіроўцы аўтобусаў у Беларусі змогуць правяраць квіткі пасажыраў самастойна – на канцавых прыпынках 📌 Мірных жыхароў эвакуююць з акупаваных Алешак. Хто і куды паедзе? 📌 Трамп хоча, каб Літва аднавіла транспарт беларускага калію. Што на гэта адкажа краіна-суседка? ▶️ Гэта і не толькі абмяркуем у вечаровай Студыі Белсату. Далучайцеся!
-
💬 Перапіскі пакупнікоў з прадаўцамі на Kufar цяпер могуць прачытаць «левыя» людзі Не абы-хто, вядома, а прадстаўнікі кампаніі. А ў выпадку чаго – і сілавікі. Навошта патрэбна такое новаўвядзенне?
-
edited
💬 «У паэзіі я б пачынаў з Таўбіна і Кляшторнага. У прозе – з Майсея Кульбака» Памяць пра беларускіх літаратараў, забітых 89 гадоў таму, не падтрымліваецца ў Беларусі на дзяржаўным узроўні. Асабліва ў цяперашніх умовах, калі лукашэнкаўцы фактычна капіююць метады сталіністаў (хай сабе і ў рэжыме «лайт», без расстрэлаў). У такой сітуацыі вялізную ролю ў захаванні памяці і творчасці «(не)расстраляных» граюць энтузіясты і даследчыкі-аматары, адным з якіх з'яўляецца Алесь Плотка. Прычым ён пагрузіўся ў вывучэнне не толькі беларускай, але і ўкраінскай «расстралянай літаратуры». Пагутарылі з Алесем пра падабенствы і адрозненні беларускага і ўкраінскага літаратурных рухаў 100-гадовай даўніны, а таксама пра тое, як магла б выглядаць сучасная беларуская культура, калі б не тая фатальная ноч. ✅ Шукайце размову па спасылцы 🔗 Націскайце сюды, калі вы ў Беларусі
-
На тэрыторыі полацкага прадпрыемства згарэў цяжкавік. Прычына – кароткае замыканне праводкі МНС паведамляе, што пажар здарыўся на вуліцы Фабрыцыюса. Назву прадпрыемства не раскрываюць, аднак, падобна, гаворка ідзе пра «Полацкі камбінат хлебапрадуктаў». У момант загарання ў кабіне цяжкавіка нікога не было. Ратаўнікі аператыўна патушылі полымя.
-

🇱🇹 Літоўскія службы перахапілі метэазонд з кантрабанднымі цыгарэтамі непадалёк ад мяжы з Беларуссю. Затрыманыя два мясцовыя жыхары Паведамляецца, што памежнікі заўважылі метэазонд яшчэ ў паветры, пасля чаго працягнулі назіранне і аператыўна выехалі ў кропку, дзе аб'ект мог прызямліцца. Гэты пункт выявіўся каля вёскі Лаўкінікай Салечніцкага павету. Там службоўцы акурат натрапілі на двух мужчынаў, якія прыехалі «лавіць» незаконны тавар і перагружалі яго ў аўтамабіль VW Passat. Затрыманым – 37 і 20 гадоў, яны пражываюць у ваколіцах Вільні. Пры сабе мужчыны мелі прыбор начнога бачання і некалькі нажоў. Што тычыцца метэазонду, то ён нёс на сабе 3 тысячы пачкаў цыгарэт гарадзенскай фабрыкі «Нёман». Агульны кошт кантрабанднага грузу ацэньваецца прыкладна ў €16 500.
-
☔️ Інданезійскія ратаўнікі здзяцінелі ад доўгачаканых дажджоў Апошнія месяцы ім давялося змагацца з наймацнейшымі ляснымі пажарамі, выкліканымі засухаю.
-
💁🏻♂️ Ехалі ў Беларусь як у рай, а цяпер нешта не вельмі падабаецца Расейцы, якія паверылі ў казкі пра таннае жыццё і высокія заробкі, пачалі здымаць «ружовыя акуляры». Высветлілася, што пераезд у «брацкую краіну» не гарантуе ні працы, ні нейкага «асаблівага» стаўлення. Як чаканні расейцаў разбіліся аб рэальнасць, разбіраемся ў праграме «Навіны з будучыні». 🎥 Глядзіце праграму цалкам на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE».
-
📖 Аўтараў расстралялі, але вершы забіць не атрымалася. Рэпартаж з «Ночы (не)расстраляных паэтаў» У Музеі вольнай Беларусі зноў прыгадвалі імёны і творчасць тых, хто мог бы сфармаваць трывалы падмурак айчыннай інтэлігенцыі XX стагоддзя, але скончыў свой жыццёвы шлях вельмі несправядлівым ды страшным чынам. «Для нас, беларусаў, якія праходзяць зараз новы віток рэпрэсіяў, захаванне гэтай памяці – абсалютны абавязак. На жаль, у падзеях тых часоў мы занадта выразна пазнаем сённяшнюю Беларусь…» ✅ Чытайце рэпартаж вось тут 🔗 Карыстайцеся гэтым лінкам, каб адкрыць тэкст з Беларусі
-
😨 Жанчына з 2 праміле ў крыві пашкодзіла тры прыпаркаваныя аўтамабілі і перакулілася сама ДТЗ адбылося сёння раніцай ў сталічным раёне Сухарава, на вуліцы Акадэміка Фёдарава. 50-гадовая кіроўца «Belgee» за лічаныя секунды стварыла сабе безліч праблемаў. Яшчэ маштабнейшымі яны сталі ад таго факту, што алкатэстар паказаў наяўнасць у ейнай крыві 2-х праміле алкаголю. Гэта адпавядае выпітай бутэльцы віна або палове бутэлькі гарэлкі.
-
💁🏻♂️ Быхаўчанка, што мае цяжкахворага сына, пайшла да магілёўскіх чыноўнікаў з просьбаю пра дапамогу. І атрымала пару вельмі «карысных» парадаў Дзе іх толькі вучаць такой «кемлівасці», у Акадэміі кіравання пры Лукашэнку? Расказваем больш у нашым відэа ☝️
-
☝️Раніцаю ў Барысаве выратавалі жанчыну, што скокнула з пешаходнага мосту ў Бярэзіну Ёй дапамог мужчына, што стаў выпадковым сведкам здарэння, а таксама ратаўнікі, якія неўзабаве прыехалі на месца. Матывы ўчынку 38-гадовай кабеты не раскрываюцца. Магчыма, гэта была спроба самагубства.
-
Telegram doesn't show this post on the web. Open it in Telegram to see it.
-
🏦 Польскі банк Millennium, які ў снежні збіраўся заблакаваць рахункі тысячам беларусаў, змякчыў сваю пазіцыю 13 кастрычніка грамадзяне Беларусі, што маюць рахункі ў згаданым банку, атрымалі SMS з просьбаю прынесці ў які-кольвек аддзел два дзейсных дакументы – пашпарт і карту побыту. У адваротным выпадку ім гразіліся заблакаваць доступ да грошай. Многія беларусы, што жывуць у Польшчы, не маюць фізічнай магчымасці выканаць такую ўмову: тэрмін дзеяння пашпартоў некаторых людзей скончыўся, а вярнуцца на радзіму для замены дакументу яны не могуць. Польская дзяржава выдае такім асобам «Падарожны дакумент замежніка», які, аднак, банк Millennium адмаўляўся прызнаваць. Тым часам значная частка тых беларусаў, якія дагэтуль маюць дзейсныя пашпарты РБ, не маглі надаць банку другі з запатрабаваных ім дакументаў – дзейсную карту побыту. Гэта вынікае з таго, што разгляды заявак на ВНЖ у Польшчы для нашых землякоў цяпер могуць цягнуцца больш за год. Беларусы стварылі ў Telegram адмысловы чат для абмеркавання праблемы, дзе раіліся наконт таго, як правільна пісаць скаргі ў банк ды паведамляць пра сітуацыю польскім юрыстам, што займаюцца фінансавымі справамі. У выніку праз тры тыдні гэтыя высілкі далі плён – Millennium апублікаваў у сваіх сацсетках такое паведамленне: «Мы разумеем сітуацыю кліентаў, якія па не залежных ад іх прычынах не могуць атрымаць новы пашпарт у сваёй краіне паходжання. У сувязі з гэтым мы сканчваем унясенне змяненняў у нашы працэдуры і сістэмы, што дазволіць нам не пазней за снежань 2026 года прымаць польскі "праязны дакумент замежніка" ў якасці сапраўднага дакумента, які сведчыць асобу. Акрамя таго, мы падоўжылі тэрмін абнаўлення дакументаў да 30 студзеня 2027 года, каб у кліентаў было дастаткова часу для выканання неабходных фармальнасцей. Мы разглядаем кожны выпадак індывідуальна, улічваючы канкрэтныя абставіны кліента і адпаведныя нарматыўныя патрабаванні»
-
🤔 Заробкі бюджэтнікам абяцаюць павысіць у новым годзе. А што наогул з занятасцю? ☝️ Слонімцы абураныя: у горадзе не хапае асвятлення, а грошы марнуюцца на асвячэнне храму да Дажынак 🎊 Галоўнаму ўніверсітэту краіны 105 гадоў. Ці застаецца БДУ прэстыжным? ⏯️ Глядзіце ў Нашым дні!
-
🚨 Савецкая фуражка – ідэальны аксэсуар для святкавання Гэлаўіну Так вырашылі бацькі хлопчыка, што быў сярод дзяцей, якіх Доналд і Мэланія Трамп прынялі ў Белым доме. Малыя, апранутыя ў арыгінальныя (і не вельмі) касцюмы, па чарзе падыходзілі да прэзідэнта ЗША і ягонай жонкі, каб атрымаць прысмакі. 💁🏻♂️ Хлопчык у фуражцы быў апрануты яшчэ і ў вайсковую форму. Падобна, савецкага або расейскага ўзору.
-
🦊 Лісіца патрапіла ў пастку пад Гомлем. Яе вызвалілі, а паляўнічага неўзабаве затрымалі Мужчына раставіў пасткі ў лясным масіве, дзе паляванне забаронена. Супрацоўнікі Інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету дапамаглі жывёліне, якая захрасла ў пятлі заднімі лапамі. Пасля інспектары зладзілі ў гэтым месцы схаванае назіранне, і яно дало плён: ужо на наступны дзень паляўнічы вярнуўся за «здабычаю» і быў адразу ж затрыманы. У дачыненні мужчыны могуць завесці крымінальную справу паводле артыкулу за незаконнае паляванне.
-
👆Тое, пра што ў 2020-м марылі мільёны беларусаў, стала рэальнасцю. Але не ў Беларусі У адной з еўрапейскіх сталіц адбыліся падзеі, якія беларусам могуць здацца да болю знаёмымі. Толькі гэтым разам гісторыя атрымала зусім іншы працяг. Што адбылося і ці дачакаемся мы такога калі-небудзь у нашай краіне, разбіраўся Сцяпан Пуціла. 🎥 Даведацца больш можна ў праграме «Прабел» на YouTube-канале «БЕЛСАТ NEWS»
-
💱 Курсы валютаў 30 кастрычніка Еўра сёння падрос больш як на капейку. З доларам і расейскім рублём заўважных зменаў не адбылося. #курсывалютаў
- Older posts