☝️ Рэпрэсіі ў Беларусі – не толькі для людзей У Пінску напрыканцы кастрычніка 1952 года, была знішчаная сінагога. Вялікая сінагога — помнік архітэктуры XVII стагоддзя. Знаходзілася ў цэнтры гораду, каля рынку на Папярочна-Школьнай вуліцы. Твор архітэктуры рэнесансу. Сінагога выстаяла ў войнах, перажыла часы акупацыі і пажары. Але помнік гісторыі і даўніны разбурылі мірныя савецкія ўлады. ☝️